Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

8

Сем трубаў

1. І калі Ягня зьняло сёмую пячаць, настала ў небе маўчаньне каля паўгадзіны.

2. І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і дадзена было ім сем трубаў.

3. І прыйшоў іншы анёл і стаў перад аўтаром, трымаючы залатую кадзільніцу, і дадзены былі яму кадзілы, каб з малітвамі ўсіх сьвятых палажыў іх на залатым аўтары, які знаходзіўся перад (Божым) тронам.

4. І падняўся дым пахкіх кадзілаў разам з малітвамі сьвятых з рукі анёла да Бога.

5. І узяў анёл кадзільніцу, і напоўніў яе агнём з аўтара, і кінуў на зямлю; і сталіся грымоты і галасы, і былі маланкі і страшныя землятрусы.

Чатыры першыя трубы

6. І сем анёлаў з сямю трубамі нарыхтаваліся, каб трубіць.

7. І першы (анёл) затрубіў. І стаўся град і агонь, зьмяшаны з кроўю, і ўпалі на зямлю. І трэцяя частка зямлі згарэла, і трэцяя частка дрэваў спалымнела, і ўся трава згарэла.

8. І другі анёл затрубіў. І тады быццам велічэзная гара, агнём палымнеючая, кінута была ў мора. І трэцяя частка мора сталася кроўю,

9. і трэцяя частка марскіх істот прапала, і трэцяя частка караблёў загінула.

10. І затрубіў трэці анёл. І зьляцела з неба велічэзная зорка, палымнеючая, як паходня, і ўпала яна на трэцюю частку рэк і крыніц водных.

11. І назва той зоркі чытаецца Палын. І трэцяя частка водаў сталася горкай, як палын, і многа людзей паўмірала ад той вады, бо вельмі была горкая.

12. І чацьвёрты анёл затрубіў. І тады была пашкоджана трэцяя частка сонца, і трэцяя частка месяца, і трэцяя частка зорак, так што пацямнела іх трэцяя частка, а дзень роўна з ночай страцілі трэцюю частку сваёй яснасьці.

13. Потым глянуў я і пачуў голас аднаго анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, голасна ускрыкваючы: "Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад трубных галасоў трох анёлаў, якія павінны неўзабаве трубіць".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст