Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна


 

 

Адкрыцьцё сьвятога апостала Яна

0102030405060708091011
1213141516171819202122

 

22

1. І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як быццам крышталь, выцякаючую з трону Бога і Ягняці.

2. На сярэдзіне вуліцы горада і паабапал ракі было дрэва жыцьця, родзячае дванаццаць пладоў, штомесяц даючы плод свой, і лісьце дрэва - для лячэньня народаў.

3. І ня будзе ўжо нічога праклятага. І трон Бога і Ягняці ў ім будзе, і слугі Ягоныя Яму служыць будуць,

4. і будуць аглядаць аблічча Ягонае, і імя Яго будуць насіць на чолах сваіх.

5. І ночы ўжо ня будзе, і ня трэба будзе ўжо сьвятла лямпы, ані сьвятла сонца, бо Госпад Бог асьвеціць іх, і будуць яны валадарыць на вякі вечныя.

Заканчэньне

6. І сказаў мне: "Словы гэтыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог духаў прарочых, паслаў свайго анёла, каб паведаміць слугам сваім, што павінна стацца незадоўга.

7. Вось, прыходжу скора. Шчасьлівы, хто захоўвае словы прарочыя гэтае кнігі".

8. І я, Ян, чуў гэта і бачыў. І калі гэта пачуў і ўгледзеў, упаў да ног анёла, каторы мне гэтыя справы выявіў, каб пакланіцца яму.

9. І ён сказаў мне: "Глядзі, не рабі гэтага! Бо я толькі суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся".

10. І сказаў мне: "Не запячатвай прарочых словаў гэтае кнігі, бо час ужо блізкі.

11. Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто ў нячыстасьці, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ справядлівее, і сьвяты няхай яшчэ больш усьвячаецца.

12. Вось, прыходжу хутка, і ўзнагарода Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.

13. Я - Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.

14. Шчасьлівыя, што мыюць вопраткі свае, каб мець уладу над дрэвам жыцьця і ўвайсьці ў горад праз брамы.

15. За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распусьнікі, забойцы, ідалахвальцы і ўсе тыя, што любяць хлусіць і хлусяць.

16. Я, Езус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сьведчаньне ў цэрквах. Я - корань і род Давідаў, ясьнеючая ранішняя зорка".

17.  І Дух, і нявеста клічуць: "Прыйдзі!" І хто чуе, няхай паўторыць: "Прыйдзі!" І хто сьмягне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцьця дарма.

18. Вось сьведчу кожнаму, хто слухае прарочыя словы гэтае кнігі: Калі хто да іх дадасьць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,

19. і калі хто адыме ад словаў прарочых гэтай кнігі, таму Бог адыме долю ягоную з дрэва жыцьця і з гораду сьвятога, і з таго, што ў гэтай кнізе напісана.

20. Той, хто гэта сьведчыць, кажа: "Так, прыйду неўзабаве!" "Амэн. Прыйдзі, Госпадзе Езусе!"

21. Ласка Госпада Езуса з усімі вамі.

Папярэдняя старонка | Старонка 22 з 22
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст