Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла


 

 

Першы ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06


4.

Перасьцярога перад фальшывай навукай

1. Дух вось адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,

2. (праз) крывадушна падманваючых і з заплямленым сумленьнем,

3. забараняючых жаніцца, (загадваючых) устрымлівацца ад страваў, якія стварыў Бог для ежы веручым і тым, якія пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.

4. Бо ўсё, што стварыў Бог, ёсьць добрым, і нічога ня трэба адкідаць, калі з падзякаю прыймаецца;

5. усьвячаеца бо яно праз Слова Божае і малітву.

6. Выясьняючы гэта братам, будзеш добрым слугою Езуса Хрыста, спасілены словамі веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.

7. Недарэчных і бабскіх казак высьцерагайся, і нахіляй сябе да пабожнасьці.

8. Бо фізічная муштра ня вельмі карысная, пабожнасьць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.

9. Праўдзівае гэта слова і вартае ўсякай увагі.

10. Бо дзеля гэтага мы працуем і пакутуем, бо спадзяемся на Бога жывога, які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу веручых.

11. Загадвай гэта і вучы.

Добры прыклад

12. Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосьцю, але будзь прыкладам веручым у слове, у паводзінах, у любові, у веры, у чыстасьці.

13. Пакуль прыбуду, займіся чытаньнем, пацяшаньнем і навукаю.

14. Не занядбоўвай ласкі, якая прабывае ў табе, якая дадзена табе праз прароцтва з узлажэньнем рук старшых.

15. Аб гэтым думай і (у гэта) заглыбляйся, каб посьпех твой усім быў бачны.

16. Глядзі сябе і навукі, трымайся іх. Так бо паступаючы і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст