Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла


 

 

Першы ліст Цімафею сьвятога апостала Паўла

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06


2.

Малітва за ўсіх людзей

1. Дык прашу найперш, каб заносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,

2. за каралёў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё спакойнае з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю.

3. Гэта добра і міла Збаўцы нашаму Богу,

4. які хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды.

5. Бо адзін Бог, і адзін Пасярэднік між Богам і людзьмі - чалавек Хрыстос Езус,

6. які самога сябе выдаў дзеля адкупленьня ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,

7. у якім і я прызначаны вястуном і апосталам, і, праўду кажу, не ашукваю, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.

Мужчына і жанчына на малітве

8. Дык хачу, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, падымаючы чыстыя рукі бяз гневу і спрэчак.

9. Падобна і жанчыны няхай апранаюцца сьціпла і прыстойна, аздабляючы сябе не пляценьнем валасоў ці золатам або пэрламі ці каштоўнымі строямі,

10. але, як належыцца жанчынам, лепш пабожнасьцю і добрымі ўчынкамі.

11. Жанчына няхай вучыцца ў ціхасьці, поўная пакорлівасьці.

12. Не дазваляю жанчыне навучаць і панаваць над мужам, але каб заставалася ў ціхасьці.

13. Бо Адам быў першым створаны, а потым Эва.

14. І не Адам даўся зьвесьціся, а жанчына была ашукана і спракудзілася.

15. Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і сьвятасьці са сьціпласьцю.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст