Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


9 Мудрасьць пастанавіла сабе дом, вычасала сем стаўпоў яго; 2 Зарэзала статак свой, учыніла віно свае, таксама заслала стол свой; 3 Выслала служэбкі свае агаласіць на вярхох месцкіх вышыняў: 4 ,,Хто дурны, няхай зьвернецца сюды"; недасьціпному яна кажа: 5 „Прыйдзіце, паспытайцеся з хлеба майго і выпіце зь віна, што я ўчыніла; 6 Пакіньце дурноту, і жывіце, і ступайце па дарозе розуму. 7 Хто гане скалазуба, дастаець сабе няславу, і хто ўпікае нягодніку - загану сабе. 8 Ня гань скалазуба, каб ён не зьненавідзіў цябе; упікай мудраму, і ён будзе любіць цябе. 9 Дай мудраму, і ён памудрэе; паведамі справядліваму, і ў яго павялічыцца веда. 10 Боязьнь СПАДАРА - пачатак мудрасьці, і пазнаньне сьвятога - розум; 11 Бо перазь мяне памножацца дні твае, і дабавяцца табе гады жыцьця. 12 Калі ты стаў мудры, то стаў мудры сабе, а калі насьміхаешся, ты адзін пацерпіш".

13 Дурная жонка крыклівая, недасьціпная, ня знае нічога, 14 Бо сядзіць у дзьвярох дому свайго на седаве, на высокіх месцах места, 15 Каб гукаць праходзячых дарогаю, што йдуць нацянькі дарогаю сваёю: 16 ,,Хто дурны, няхай зьвернецца сюды"; і недасьціпному яна кажа: 17 „Крадзеныя воды салодкія, і ўтоены хлеб прыемны". 18 А ён ня ведае, што там сьцені сьмерці і ў глыбі - пазваныя ейныя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст