01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
6 Сыну мой! калі ты паручыўся за прыяцеля свайго, калі ты ўдырыў па руках за другога, 2 Ты лучыў у сець словамі вуснаў сваіх, ты злоўлены словамі вуснаў сваіх. 3 Зрабі ж во гэта, сыну мой, і вывальняйся, бо ты лучыў у руку прыяцеля свайго: ідзі, укарыся й рабі пэўным прыяцеля свайго; 4 Ня дай сну ачом сваім ані дрымоты векам сваім; 5 Ратуйся, як алень з рукі, і як птушка з рукі паляўнічага на птушкі.
6 Пайдзі да мурашкі, ляны, глянь на дарогі яе й стань мудрым: 7 Што яна ня мае правадыра ані наглядніка, ані дзяржаўцы; 8 Гатуе ўлетку хлеб свой, зьбірае ў жніво еміну сваю. 9 Пакуль, лянуцька, будзеш ляжаць? калі ўстанеш ад сну свайго? 10 Троху сну, троху дрымоты, троху шчапляньня рук да лежні, - 11 I прыйдзе беднасьць твая, як падарожны, нястача твая, як узброены муж.
12 Чалавек велял, нягоднік тый, што ходзе з ашукнымі вуснамі, 13 Міргае ачыма сваімі, гукае нагамі сваімі, вуча палцамі сваімі; 14 Крутадушнасьцяй у сэрцу сваім, выдумляючы ліха кажначасна, сее нязгоду. 15 Затым зьнецікі прыйдзе згуба ягоная, якга будзе ён зломлены, і ня будзе ўздараўленьня.
16 Гэтта шэсьць, што ненавідзе СПАДАР, нават сем чым брыдзіцца душа Ягоная: 17 Пыхатыя вочы, манлівы язык і рукі, што разьліваюць нявінную кроў, 18 Сэрца, што задумляе нягодныя задумы, ногі, што борзда бягуць да благога, 19 Хвальшывае сьветчаньне, што разьдзьмухае ману й сее нязгоду памеж братоў.
20 Заховуй, сыну мой, расказаньні айца свайго і не пакідай права маці свае; 21 Прывяжы да сэрца свайго на кажны час і завяжы навокал шыі свае. 22 Як пойдзеш, будзе весьці цябе; як ляжаш, будзе сьцерагчы цябе; як прачхнешся, будзе гутарыць із табою; 23 Бо расказаньне - сьветач, а права - сьвятліня, дарога жыцьця - казьнераньне, 24 Каб усьцерагчы цябе ад благое жонкі, ад лісьлівага языка чужое. 25 Не жадай яе харашыні ў сэрцу сваім, хай ня надзяць цябе яе павеялкі; 26 Бо бязуля даводзе да букаткі хлеба, але чужамужняя жонка да дарагое душы цікаецца. 27 Ці можа муж нагарнуць сабе жару ў заўлоньне, і хусьце ягонае не загарыцца? 28 Ці можа хто хадзіць па жару, і не апячы ног сваіх? 29 Так і тый, што прыходзе да жонкі прыяцеля свайго, што датыкаецца да яе, не застанецца нявінны.
30 Не пагрэбуюць злодзеям, калі ён крадзець, каб напоўніць душу сваю, як ён галодны; 31 Але, як зловяць, заплаце сем разоў болей, аддасьць усю маемасьць дому свайго.
32 Чужаложніку із жонкаю не стаець розуму, робе яе згубцаю душы свае. 33 Біцьцё а ганьбу знойдзе ён, і сорам ягоны не затрэцца; 34 Бо завісьць - шал мужа, і ня зьмілуецца ў дзень помсты, 35 Ня прыйме ніякага роду выкупу і не здаволіцца, хоць ты дасі шмат лапаноў.
|