Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


5 Сыну мой! уважай на мудрасьць маю, да розуму майго сьхіні вуха свае, 2 Каб зважаць на разважнасьць, і каб вусны твае захавалі веду; 3 Бо саладзіня капае з вуснаў чужое, і мякчэйшае за аліву паднябеньне ейнае: 4 Але наапошку яно гаркое, як палын, войстрае, як абаротны меч; 5 Ногі ейныя зыходзяць да сьмерці, і ступы хапаюцца за шэоль. 6 Дарогу жыцьця калі зважыш, то абачыш блудныя сьцежкі ейныя, і ты іх не пазнаеш.

7 I цяперака, сынове, слухайце мяне й не адступайце ад слоў вуснаў маіх: 8 Аддаль ад яе дарогу сваю і ня бліжся да дзьвярэй дому ейнага, 9 Каб не аддаць іншым пазору свайго і год сваіх неміласьціўнаму, 10 Каб чужыя не насыціліся сілаю тваёю, працаю тваёю ў чужым доме. 11 I ты будзеш наракаць наапошку, як высіліш цела свае й еміну сваю, 12 I скажаш: „Як я ненавідзіў навуку, і зырам грэбавала сэрца мае! 13 I я ня слухаў голасу вучыцеляў сваіх і да навучыцеляў сваіх ня сьхінаў вуха свайго. 14 Бываў я траха ў кажным ліху сярод збору й грамады". 15 Пі ваду з налевы свае і цякучую із студні свае. 16 Крыніцы твае хай разьліваюцца на вонкі, цур'і водаў - па вуліцах; 17 Хай яны належаць да цябе аднаго, а ня чужым із табою. 18 Хай будзе дабраславёна жарало твае, і май радасьць із жонкі маладосьці свае, 19 Любовае лані а пазорнае сэрны; няхай грудзі яе досыць чыняць табе ў кажным часе; заўсёды захапляйся яе любосьцяй. 20 I нашто, сыну мой, хочаш захапляцца чужою і абыймаць улоньне другое?

21 Бо перад відам СПАДАРА дарогі людзкія, і Ён мерае ўсі сьцежкі ягоныя. 22 Нягоднага схопяць бяспраўі ягоныя, і яго будуць дзяржаць моцна паварозы грэху ягонага; 23 Ён памірае зь нястачы навукі і ў множасьці шалу свайго заблудзіцца.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст