Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


4 Слухайце, сынове, навуку айцову, слухайце ўважліва, каб пазнаць розум; 2 Бо добрую навуку даю вам. Не пакідайце права майго; 3 Бо я быў сын айца свайго, кунежны адзіны ў маці сваёй; 4 I ён вучыў мяне, і казаў імне: „Няхай сэрца твае дзяржыць моцна словы мае; дзяржы расказаньні мае й жыві; 5 Прыдбавай мудрасьць, прыдбавай кемнасьць; не забывайся а не адхінайся ад слоў вуснаў маіх. 6 Не пакідай яе, і яна будзе бараніць цябе; любі яе, і яна будзе сьцерагчы цябе. 7 Галоўна мудрасьць: прыдбай мудрасьць і за ўсю сваю маемасьць прыдбай кемнасьць; 8 Вывыш яе, і яна цябе падыйме; яна ўславе цябе, калі ты абыймеш яе; 9 Яна дасьць на галаву тваю вянок зычлівасьці, падаруе цябе каронаю харашыні. 10 Слухай, сыну мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго. 11 У дарозе мудрасьці я вучыў цябе, вёў цябе па простых сьцежках. 12 Як ты пойдзеш, сіг твой ня будзе зьдзержаваны, і як пабяжыш, не спатыкнешся. 13 Моцна дзяржыся навукі, ня кволь, сьцеражы яе; бо яна жыцьцё твае. 14 На сьцежку нягодных ня ўходзь і ня ступай на дарогу благіх; 15 Сьцеражыся яе, абмінай яе, адхініся ад яе й абміні; 16 Бо яны не заснуць, пакуль ня зробяць ліха, і спабудуцца сну, калі ня прычыняць спатыкненьня; 17 Бо яны ядуць хлеб нягоднасьці і п'юць віно ўсілства. 18 А сьцежка справядлівых, як сьвятліня сьвітаньня, зьзяе ясьней а ясьней аж да супоўнага дня. 19 Дарога нягодных, як глыбокая цямнота: яны на ведаюць, аб што спатыкнуцца.

20 Сыну мой! уважай на словы мае, да казаняў маіх нахіні вуха свае. 21 Няхай яны не адступаюць ад аччу тваіх; дзяржы іх у сэрцу сваім; 22 Бо яны - жыцьцё таму, хто знайшоў іх, і ўсяму целу ягонаму ўздараўленьне. 23 Над усе сьцеражонае сьцеражы сэрца свае, бо зь яго жаролы жыцьця. 24 Адвяряі ад сябе ашукны рот і крутадушныя вусны здаль ад сябе. 25 Вочы твае хай глядзяць проста, і векі твае проста перад табою. 26 Разваж добра сьцежку ног сваіх, і ўсі дарогі твае ўладзяцца. 27 Не адхінайся ані направа, ані налева; адвярні нагу сваю ад ліха.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст