01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
31 Словы караля Лемуеля, цяжар, што маці ягоная наўчыла яго. 2 Што, сыну мой? і што, сыну жывата майго? і што, сыну абятніцаў маіх? 3 Не аддавай жанкам сілы свае ані дарогаў сваіх тым, што губяць каралёў.
4 Не каралём, Лемуелю, не каралём піць віно ані князём хмельны напітак: 5 Каб, піўшы, не забыўся ўставы й не перакруціў суд усіх уцісканых. 6 Дайце хмельны напітак гінучаму і віно тым, каторым горка на душы. 7 Няхай ён вып'е, і забудзецца бядноту сваю, і стомы свае ня ўспомне балей. 8 Адчыні вусны свае дзеля немага, да суду ўсіх сыноў, што адыходзяць на вечнасьць. 9 Адчыні вусны свае, судзі справядліва й барані справу ўбогага а беднага.
10 Малайчыну жонку хто знойдзе? бо шмат большая за пэрлы цана яе. 11 Пэўнае да яе сэрца мужа ейнага, і прыбытку ня будзе нястачы. 12 Робе дабро яму, а ня ліха, усі дні жыцьця свайго. 13 Шукае воўны а лёну і ахвотна робе рукамі сваімі. 14 Яна, як караблі купецкія, здалеку дастаўляе емя свае. 15 I ўстаець яшчэ ночы, і раздаець ежу хатнім сваім, і належнае служэбкам сваім. 16 Яна падумала праз поле й прыдбала яго; з пладоў рук сваіх яна садзе вінішча. 17 Папяразуе сілаю сьцёгны свае й мацуе рукі свае. 18 Цеме, што тавар ейны добры; ня гасьне ночы сьветач ейны. 19 Выцягуе рукі свае да прасьніцы й дзяржыць верцяно ў далані сваёй. 20 Адчыняе даланю сваю беднаму і выцягуе рукі свае ўбогаму. 21 Не баіцца сьнегу ля дому свайго, бо ўвесь дом ейны апранены падвойна. 22 Яна тчэць сабе каберцы; шоўк а пурпура адзецьце ейнае. 23 Ведамны ля брамау муж ейны, як сядзіць із старцамі зямлі. 24 Яна тчэць цянюсенькае палатно, і прадаець, і паясы Канаанянам - купцом. 25 Моц а чэсьць - адзецьце ейнае, і сьмяецца аж да апошняга дня. 26 Адчыняе вусны з мудрасьцяй, і навука міласьці на языццэ ў яе. 27 Яна глядзіць добра дарогаў дамовы свае і ня есьць хлеба ў дзяньгубстве. 28 Устаюць дзеці ейныя і завуць яе шчасьліваю; устаець муж ейны і хвале яе. 29 ,,Шмат якія дачкі прыдбалі цноту, але ты перайшла ўсі іх". 30 Прынаднасьць ашукная, і харашыня марная; жонка, што баіцца СПАДАРА, будзе ўхвалёна. 31 Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай учынкі ейныя ўхваляць яе ля брамаў. |