Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


30 Словы Аґура Ячанка. Цяжар агалашае муж Іхіелю, Іхіелю а Укалу. 2 Бо недасьціпнейшы я за іншую людзіну, і няма ў мяне розуму людзкога; 3 Я не наўчыўся мудрасьці, каб веду сьвятых ведаць.

4 Хто ўзышоў на неба й зышоў? хто зьбер вецер у прыгоршчы свае? хто завязаў ваду ў вадзецьце? хто пастанавіў усі канцы зямлі? што за імя ягонае? і што за імя сыну ягонаму? ці ведаеш? 5 Кажнае слова Божае пералітаванае; Ён шчыт тым, што спадзяюцца на Яго. 6 Не дабаўляй да слоў Ягоных, каб Ён ня ўпікнуў табе, і ты не апынуўся манюкам.

7 Дзьвюх рэчаў я прасіў у Цябе; не адмоў імне ўперад, чымся памру: 8 Ману й ашукнае слова здаль ад мяне, галіты й багацьця не давай імне, жыві мяне належнаю емінаю маёй, 9 Каб я, перасыціўшыся, не адрокся й не сказаў: „Хто СПАДАР?" і каб, згалеўшы, я ня краў і ня будзеніў імені Бога свайго.

10 Не агукай слугі спадару ягонаму, каб ён не пракляў цябе, і ты ня быў вінен. 11 Ё пакаленьне, што клінець айца свайго і маці свае не дабраславе. 12 Ё пакаленьне чыстае ў вачох сваіх, але не адмытае ад нечысьці свае. 13 Ё пакаленьне - о якія пыхатыя вочы іхныя, і як узьнятыя векі іхныя! 14 Ё пакаленьне, каторага зубы - мячы й каторага шчэляпы - вялікія нажы на тое, каб пажэрці ўбогіх ізь зямлі і бедных ізь людзёў!

15 У п'яўкі дзьве дачкі: „Дай, дай". Гэтыя тры ненасыці, і чатыры ня скажуць: „Досыць!" 16 Шэоль і бясплодная дзетніца, зямля не насычаная вадою, і цяпло ня скажа: „Досыць!".

17 Вока, што насьміхаецца з айца і грэбуе пакораю да маці, выдзяўбуць ґруґаны дольнія, і пажаруць птушаняты арліныя.

18 Тры лішне дзіўныя імне, і чатыры, каторых я ня знаю: 19 Дарогі арла ў паветру, дарогі гада на скале, дарогі карабля сярод мора і дарогі мужчыны да дзявушчае.

20 Такая дарога чужаложнае жонкі: пад'ела, і абцерла вусны свае, і сказала: „Я не зрабіла нягоднасьці".

21 Пад трыма дрыжыць зямля, і чатырох яна ня можа несьці: 22 Пад слугою, як ён каралюе, і дурням, як ён насыціўшыся; 23 Пад ненавіднаю жонкаю, калі яна выходзе замуж, і нявольніцаю - наступніцаю па спадарыні сваёй. 24 Во чатыры малюсенькія на зямлі, але надзвычайна мудрыя: 25 мурашкі - люд ня дужы, гатуюць, адылі, емя сабе ўлетку; 26 Трусы - люд кволы, робяць, адылі, дамкі сабе ў скалах; 27 Шаранча ня мае караля, але выступаюць усі зьбершыся вяткаю; 28 Павук чапляецца лапамі, але бывае ў палацах каралеўскіх.

29 Тры, што добра ходзяць, але чатыры хораша ходзяць: 30 Леў, найдужшы сярод жывёлы, і не адварачаецца ад нікога; 31 Паперазаны па сьцёгнах конь, казёл і кароль, катораму няма супара.

32 Калі ты зрабіў дурна з прычыны свайго вяльмуваньня, і калі табе прышло ўдум ліха - руку на вусны. 33 З малака б'юць масла, і ад вытня з носу йдзець кроў, і ўзрушэньне гневу прыводзе да вады.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст