01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
28 Нягодныя ўцякаюць, як ніхто не жанецца; але справядлівыя бясьпечныя, як левянё. 2 За выступ зямлі ё шмат князёў у ёй, але пераз чалавека розуму, веды яна даўгавечная. 3 Бедная людзіна, што ўціскае галечаў - лівун, што зносе і не даець еміны. 4 Пакідаючыя права хваляць нягодных, але тыя, што дзяржаць права, сьперачаюцца зь імі. 5 Благія людзі ня цямяць суду, але тыя, што шукаюць СПАДАРА, цямяць усе. 6 Валей бедны, што ходзе ў сваёй беззаганнасьці, чымся тый, што ходзе крывымі дарогамі, дарма што ён багаты. 7 Дзяржачы права - сын мудры, але прыяцель бязульных сарамаціць айца свайго. 8 Хто павялічае маемасьць сваю квотамі і несправядлівым прыбыткам, тый зьбірае яго бачліваму да бедных. 9 Хто адварачае вуха свае, каб ня чуць Права, нават малітва ягоная - агіда. 10 Хто прычыняе, што пасьцівыя блудзяць на благой дарозе, сам уваліцца ў яму сваю, але беззаганным спадзець дабро. 11 Багатыр - мудрэц у ваччу сваім, але разумны галеча раскумякае яго. 12 Як справядлівыя цешацца - вялікая слава; але як паўстаюць нягодныя, чалавек хаваецца. 13 Хто хавае выступы свае, ня будзе мець дасьпеху; але хто спавядаецца а пакідае, таму паспагадаюць. 14 Шчасьлівая людзіна заўсёды старожкая, але хто каляне сэрца свае, уваліцца ў ліха. 15 Равучы леў а мурмель-мядзьведзь - нягодны дзяржаўца над галечаю. 16 Князь, катораму не стаець розуму, таксама вялікі ўцісканьнік. Хто ненавідзе прагавітасьць, падоўжа дні свае. 17 Чалавек, ацяжараны крывёй душы, аж да ямы будзе бегчы; няхай ніхто яго не дзяржыць. 18 Хто ходзе пасьціва - спасёны будзе, але крутадушных дарогаў паваліцца на аднэй зь іх. 19 Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам; але хто жанецца за пустым, насыціцца беднасьцяй. 20 Шмат дабраславенстваў на людзіну верную; але хто сьпяшаецца забагацець, ня будзе нявінны. 21 Зважаць на асобы, ня добра, ба за лусту хлеба муж выступае. 22 Хто сьпяшаецца забагацець, мае благое вока й ня ведае, што нястача стрэне яго. 23 Хто ўпікае людзіне, знойдзе потым большую ласку, чымся тый, што падлыгуе языком сваім. 24 Хто глабае айца свайго альбо маці сваю й кажа: ,,Няма выступу", тый сябра нішчыцеля. 25 Хто гордага сэрца, тый узрушае ваду; але хто спадзяецца на СПАДАРА, насыціцца. 26 Хто спадзяецца на сэрца свае, тый дурны; але хто мудра ходзе, будзе вывальнены. Хто даець бедным, ня будзе мець нястачы; але хто зачыняе вочы свае, будзе мець шмат праклёнаў. 28 Як нягодныя ўзвышаюцца, чалавек хаваецца; але як яны гінуць, справядлівыя множацца.
|