01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
27 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што дзень народзе. 2 Хай хвале цябе чужы, а ня вусны твае, - чужаземец, а не язык твой. 3 Цяжкі камень, і пясок вагкі; але гнеў дурнога цяжшы за абодвых. 4 Гнеў - неміласьціўнасьць, і абурэньне - паводка; але хто вытрывае супроці завісьці? 5 Валей адкрытае ганеньне, чымся патайная любоў. 6 Верныя раны любячага, але ашукныя цалаваньні непрыяцеля. 7 Насычаная душа брыдзіцца наўзаю, але галоднай душы ўсе гаркое соладка. 8 Як птушка-валацуга, што адляцела ад свайго гнязда, так людзіна, што пайшла ад свайго месца валачыцца. 9 Масьць а кадзеньне цешаць сэрца, і валей саладзіня прыяцелева, чымся собская рада. 10 Прыяцеля свайго й прыяцеля айца свайго не пакідай, і да дому брата свайго не хадзі ў дзень няшчасьця свайго; валей сусед блізкі, чымся брат далёкі. 11 Сыну мой! будзь мудры й павесялі сэрца мае; і я адкажу словам таму, каторы ўпікае імне. 12 Разважлівы, перадбачачы ліха, хаваецца; простыя йдуць, і іх караюць. 13 Вазьмі адзецьце ягонае, бо ён ручаў за чужніка, і вазьмі заклад у яго за чужую. 14 Хто голасна дабраславе прыяцеля свайго рана нараніцы, то за праклён гэта будуць мець яму.
15 Кажначаснае капаньне вельмі дажджлівага дня й звадлівая жонка аднолькавыя; 16 Хто хавае яе, хавае вецер, і пахнючы алей у правіцы. 17 Зялеза войстра зялеза, так людзіна войстра від прыяцеля свайго. 18 Хто даглядае фіґу, паспытаецца садавіны яе; і хто рупіцца праз спадара свайго, будзе паважаны. 19 Як у вадзе від - да віду, так сэрца людзіны - да людзіны. 20 Шэоль а авадон ніколі не насыцяцца, і вочы чалавека не насыцяцца. 21 Літавальны гаршчок да срэбра і горан да золата, так людзіна, подле хвалы свае. 22 Калі будзеш таўчы дурнога ў ступе таўкачом памеш круп, дурнота ягоная не аддзеліцца ад яго.
23 Рупся ведаць стан авец сваіх, даглядай дабро стады свае; 24 Бо багацьце ня вечнае, і ці карона ад роду да роду? 25 Сена зьяўляецца, і кунежная трава паказуецца, і гаравое зельле зьбіраюць. 26 Ягняты дзеля адзецьця твайго, і козы - цана поля. 27 I даволі казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім і на жывеньне служэбак тваіх.
|