01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
26 Як сьнег улетку і як дождж у жніво, так чэсьць ня ўходзе дурному. 2 Як блудная птушка, як лёт ластаўчын, так бяспрычынны праклён ня здойсьніцца. 3 Пуга каню, аброць аслу, і кій сьпіне дурных. 4 Не адказуй дурному подле дурноты ягонае, каб і ты ня стаў роўны зь ім; 5 Адказуй дурному подле дурноты ягонае, каб ён ня быў мудрыцом у ваччу сваім. 6 Адцінае сабе ногі, п'ець шкоду тый, што пасылае паручэньне рукою неразумнага; 7 Як сьцёгны кволыя ў кульгавага, так прыказь у вуснах неразумных. 8 Як тый, што пушчае дарагі камень з пушчала, так тый, што сьціць неразумнага. 9 Як цернь у руццэ п'яніцы, так прыказь у вуснах неразумных. 10 Як стралец ране ўсіх, так наймаючы неразумнага і наймаючы хаджан. 11 Як сабака зварачаецца да ірвакоў сваіх, так неразумны паўтарае дурноту сваю. 12 Ці бачыў чалавека, мудрага ў ваччу сваім? Болей надзеі ў неразумнага, чымся ў яго. 13 Ляны кажа: ,,Леў на дарозе, леў меж вуліцаў". 14 Дзьверы абарачаюцца на завесах сваіх, а ляны - на ложку сваім варочаецца. 15 Ляны хавае руку сваю ў талерку, і цяжка яму падняць яе да вуснаў сваіх. 16 Мудрэйшы ляны ў ваччу сваім за сямёх адказуючых разумна. 17 Як тый, што хапае сабаку за вушы, так хадзяка, што мяшаецца да чужое сьпярэчкі. 18 Як шалёны, што пушчае галавешкі, стрэлы а сьмерць, 19 Так людзіна, што ашукуе прыяцеля свайго й кажа: ,,Ціж я ня шкеліў?" 20 Ідзе няма дроў, цяпло гасьне; і йдзе няма агуканьніка, нязгода моўкне. 21 Вугаль да жару, і дровы да цяпла; і звадлівая людзіна да тога, каб зацяпляць нязгоду. 22 Словы агуканьніка, як ласонікі, і зыходзяць да нутра жывата. 23 Як гліняны гаршчок, паліваны срэбным шумаўём, так гарачыя вусны й нягоднае сэрца. 24 Вуснамі сваімі непрыяцель прыдаецца, але ў нутру сваім задумляе ашуку; 25 Калі ён гукае лагодна, ня вер яму, бо сем агідаў у сэрцу ягоным. 26 Чыя ненавіднасьць прыкрыта ашукаю, таго злосьць адкрыецца прынародна. 27 Хто капае яму, уваліцца ў яе; і камень зьвернецца на тога, хто коце яго. 28 Манлівы язык ненавідзе ўцісьненых ім, і гладкія вусны прычыняюць адхіненьне.
|