01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
25 Таксама й гэта прыказі Салямонавы, каторыя выпісалі мужы Гэзэкі, караля Юдэйскага. 2 Слава Божая схаваць справу, але чэсьць каралёва прасачыць справу. 3 Неба ўзглядам вышыні, і зямля ўзглядам глыбіні, і сэрца каралёў ня скумальныя. 4 Адлучы шумаўё ад сэрца, і выйдзе судзіка літаваньніку; 5 Аддаль нягоднага ад караля, і пасад ягоны ўмацуецца справядлівасьцяй. 6 Не выстаўляйся ў прытомнасьці караля і на месцу вялікіх ня стой; 7 Бо валей хай скажуць табе: ,,Пайдзі вышэй сюды", чымся пастановяць цябе ніжэй у прытомнасьці князя, каторага бачылі вочы твае. 8 Не хапайся да сьпярэчкі, бо што зробіш наапошку, як асарамаціць цябе прыяцель твой. 9 Сьперачайся з прыяцелям сваім, але тайны другога не адкрывай; 10 Каб не засароміў цябе тый, што пачуе, і даказ твой ня зьвернецца. 11 Як залатыя яблыкі ў срэбнай судзіне, так слова, як належа, сказанае. 12 Як залатая ўносьніца а прыбор із чыстага золата, так мудры ўпіканьнік слухаючаму вуху. 13 Як халадок ад сьнегу ў жніво, так верны пасланец таму, хто паслаў яго, бо ён пасіляе душу спадароў сваіх. 14 Як булакі а вецер без дажджу, так людзіна, што хваліцца хвальшывым падаркам. 15 Цярплівосьцяй пераканаеш дзяржаўцу, і мяккі язык пераломе косьць.
16 Знашоў мёд, еж досыць, каб ты не перасыціўся ім, і ня вырвала яго. 17 Зьдзержуй нагу сваю ад дому прыяцеля свайго, каб ты не дадзеў яму, і ён не зьненавідзіў цябе.
18 Молат а меч а зайстраная страла - людзіна, што сьветча на прыяцеля свайго хвальшывым сьветчаньням. 19 Зломлены зуб і зьвіхнёная нага давер да нявернага чалавека ў часе бяды. 20 Як тый, што адбірае адзецьце ў сьцюдзёнае надвор'е, і як воцат на салетру, так тый, што пяець песьні смутнаму сэрцу. 21 Калі галодны непрыяцель твой, дай яму хлеба есьці; і калі ён сьмягне, дай яму вады піць; 22 Бо ты пакладзеш жар на галаву ягоную, і СПАДАР адплаце табе. 23 Паўночны вецер прыжанець дождж, тайны язык - хмарны від. 24 Валей жыць у куце страхі, чымся із звадліваю жонкаю ў супольным доме. 25 Як сьцюдзёная вада стамаванай душы, так добрая ведамка з далёкае зямлі. 26 Як мутны ўзнор і папсаванае жарало, так справядлівы, перад нягодным упадаючы. 27 Нядобра есьці шмат мёду, так няслава людзіне, што шукае славы свае. 28 Разбуранае места, безь сьцяны - людзіна, што не валодае сваім духам.
|