01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
24 Не завідуй благім людзём і ня зыч быць ізь імі; 2 Бо сэрца іхнае думае праз уціск, і вусны іхныя размаўляюць празь ліха. 3 Мудрасьцяй становяць дом і розумам яго мацуюць; 4 I ведаю пакоі поўняцца ўсялякім дарагім а прыемным багацьцям. 5 Мудрая людзіна дужая, і людзіна веды дужэе. 6 Дык із мудрай радаю будзеш ваяваць вайну, і ломач у множасьці параднікаў. 7 Высокая дурному мудрасьць; ён не адчыняе вуснаў сваіх ля брамы. 8 Хто прыдумляе рабіць ліха, таго назавуць місьцюком. 9 Замеры дурноты - грэх, і насьміханьнік - агіда людзём. 10 Ты млявы ў дзень няшчасьця, сьцісьненая сіла твая. 11 Ратуй узятых на сьмерць, і нягож адмовішся ад тых, што скаўзаюцца да сьмерці? 12 Калі скажаш: ,,Вось, мы ня знаем гэтага"; Тый, што важа сэрца, не разумее? Тый, што заховуе душу тваю, Ён знае і адплаце людзіне подле ўчынкаў ейных.
13 Еж, сыну, мёд мой, бо ён смачны, і наўза салодкая паднябеньню твайму; 14 Гэтак веданьне мудрасьці душы тваёй, калі ты знашоў яе: і ё будучыня, надзея твая ня будзе страчана. 15 Ня цікуй, нягодніча, на дом справядлівага, ня глабай месца ягонага, ідзе ён ляжыць; 16 Бо сем разоў паваліцца справядлівы і ўстане, але нягодныя спатыкнуцца аб ліха. 17 Як упадзець непрыяцель твой, ня цешся; і як ён спатыкнецца, няхай не вяселіцца сэрца твае; 18 Каб СПАДАР не абачыў, і будзе ліха ў ваччу Ягоным, і каб Ён не адвярнуў гневу Свайго ад яго. 19 Не абурайся на ліхадзеяў і не завідуй нягодным; 20 Бо ня будзе будучыні ліхому, сьвечка нягодных згасьне. 21 Бойся, сыну мой, СПАДАРА й караля, ня зьвязуйся зь некажначаснымі; 22 Бо неўспадзеўкі прыйдзе няшчасьце іхнае, зьніжэньне абодвых іх, хто ведае?
23 Таксама й гэта мудрым: зварачаць увагу на асобы на судзе ня добра; 24 Хто кажа нягоднаму: „Справядлівы ты", таго будуць клясьці люды, тым будуць брыдзіцца народы; 25 Але ўпікаючым будзе прыемна, і прыйдзе на іх добрае дабраславенства. 26 У вусны цалуюць тых, хто адказуе вернымі словамі. 27 Прыгатуй справу сваю вонках, сконч яе сабе на полю, а потым пастанаві дом свой. 28 Ня будзь бяз прычыны сьветкаю на прыяцеля свайго ані зьвядзі вуснамі сваімі; 20 Не кажы: „Як ён зрабіў імне, так і я зраблю яму: адплачу людзіне подле ўчынкаў ейных".
30 Праходзіў я ля поля лянога і ля вінішча людзіны, спабытае розуму; 31 І, гля, усе яно зарасло церням, стрыкачка пакрыла зьверх яго, і каменная агарожа яго абурана; 32 I я назіраў, разважаў у сэрцу сваім добра, глядзеў, адзяржаў навуку: 33 ,,Троху сну, троху дрымоты, троху шчанленьня рук да лежні"; 34 I прыйдзе, прыйдзе твая беднасьць, і нястача твая, як узброены муж.
|