Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


23 Як сядзеш паспытацца ежы зь дзяржаўцам, глядзі уважліва, што перад табою; 2 I прыставіш нож да горла свайго, калі ты прагавітая душа; 3 Не жадай ласонікаў ягоных, бо яны ашукны хлеб.

4 Ня рупся праз тое, каб зьберці багацьце; пакінь сваю думку: 5 Уцямішся на тое, і няма яго, бо напэўна прыладзе сабе крылы, паляціць, як арол, аж да неба.

6 Ня спытавай хлеба благога вока і не жадай ласонікаў ягоных; 7 Бо як ён думае ў сэрцу сваім, такі ён: ,,Еж і пі", кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою; 8 Лусту, каторую ты зьеў, зарвець табе, і страціш салодкія словы свае. 9 Ня гукай у вушы неразумнаму, бо ён пагрэбуе мудрасьцю слоў тваіх. 10 Не адсувай вечнае мяжы і не заходзь на полі сіротаў, 11 Бо дужы адкупіцель іх; Ён аправе справу іхную з табою. 12 Зьвярні сэрца свае на навуку і вушы свае да слоў веды. 13 Ня зьдзержуйся ад зыраньня хлапца: калі ты наб'еш яго дубцом, ён не памрэць; 14 Ты наб'еш яго дубцом, уратуеш душу ягоную ад шэолю. 15 Сыну мой! калі сэрца твае будзе мудрае, будзе цешыцца й сэрца мае, і таксама я; 16 I будуць цешыцца ныркі мае, як вусны твае будуць гукаць пасьцівасьць. 17 Няхай сэрца твае не завідуе грэшнікам, але будзь ты ў боязьні СПАДАРА ўвесь дзень; 18 Бо як ё будучыня, то надзея твая ня будзе страчана. 19 Слухай ты, сыну мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца свае на дарогу.

20 Ня будзь памеж тых, што жлопаюць віно, жаруць мяса; 21 Бо п'яніца й жэрлы зьбяднеюць, і ў рызьзё адзенецца санлівы.

22 Будзь паслухмяны айцу свайму: ён нарадзіў цябе, і ня грэбуй маткаю сваёй у старасьці ейнай. 23 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці а навукі а розуму.

24 Будзе вельма цешыцца айцец справядлівага, і хто нарадзіў мудрага, будзе мець радасьць ізь яго. 25 Будуць радавацца айцец твой і маці твая, і цешыцца тая, што нарадзіла цябе.

26 Сыну мой, аддай сэрца свае імне, і вочы твае хай зычаць дарогаў маіх. 27 Бязуля - глыбокая яма, і чужая жонка - вузкая студня; 28 Яна таксама цікуе, як на здабытак, і множа выступнікаў памеж людзёў.

29 У каго гора? у каго смутак? у каго вады? у каго пустая гаворка? у каго раны бязь віны? у каго чырвань аччу? 30 У тых, што сядзяць да пазна зь віном, у тых, што ходзяць шукаць мешанага. 31 Не глядзі на віно, як яно чырвонае, як яно даець свой колер у чары, гладка зыходзе: 32 Наапошку, яно ўкусе, як гад, ужыгале, як атрутны гад; 33 Вочы твае будуць зьвернены на чужыя, і сэрца твае будзе вымаўляць крутадушнае; 34 I будзеш, як тый, што ляжыць сярод мора, або як тый, што ляжыць на версе машты: 35 „Білі мяне, і імне не балела; таўклі мяне, і я ня чуў. Як прачхнуся, ізноў пайду шукаць яго".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст