Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


22 Валей імя, чымся вялікае багацьце; валей ласка, як срэбра а золата. 2 Багаты й бедны сустракаюцца разам, СПАДАР стварыў іх усіх. 3 Разважлівы перадбача ліха і хаваецца, але простыя йдуць і бываюць караны. 4 Надгародаю за пакору - боязьнь СПАДАРА, багацьце а чэсьць а жыцьцё. 5 Цернь, пасадкі на дарозе ізрадлівага; хто сьцеражэць душу сваю, здаляецца ад іх. 6 Узгадуй малца на дарозе ягонай, і, як ён застараецца, ён не адхінецца ад яе. 7 Багаты радзе бедных, і даўжбіт слуга пазычэньніка. 8 Хто сее бяспраўе, пажнець марнасьць, і дубцом гневу свайго ён будзе зьнішчаны. 9 Добрае вока будзе дабраславёнае, бо яно даець галечы з хлеба свайго. 10 Пражані насьміханьніка, і шчэзьне нязгода; тады перастануць вада і ўпікі. 11 Хто любе чыстае сэрца й ласкавасьць вуснаў сваіх, таго прыяцель кароль. 12 Вочы СПАДАРОВЫ крыюць веду, але Ён ськідае словы выступніка. 13 Кажа ляны: „Леў вонках, пасярод вуліцаў буду забіты". 14 Глыбокая яма вусны чужое; тый, кім брыдзіцца СПАДАР, уваліцца ў яе. 15 Дурата прывязаная да сэрца дзяцюка; казьнерачая розка аддале яе зь яго. 16 Хто ўціскае галечу, каб памножыць сабе, і даець багатаму, напэўна прыйдзе да нястачы. 17 Нахіні вуха свае, і паслухай слоў мудрыцоў, і абярні сэрца свае да веды мае; 18 Бо яны прыемныя, калі ты захаваеш іх у нутру сваім, усі будуць гатовыя на вуснах тваіх. 19 Каб надзея твая была на СПАДАРА, я наўчу сядні нават цябе. 20 Ціж я ня пісаў табе трэйчы парады а ведамкі, 21 Каб мог паведаміць табе вернасьць слоў праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што пасылаюць цябе?

22 Ня глабай галечы, бо ён галеча; ня ўціскай няшчаснага ў браме, 23 Бо СПАДАР будзе бараніць справу іхную й паглабае душу глабаньнікаў іхных.

24 Ня прыязьніся зь людзіною гняўліваю і зь людзіною апрыскліваю не хадзі, 25 Каб не наўчыцца дарогаў ейных і ня прывесьці пасадкі на душу сваю. 26 Ня будзь із тых, што даюць руку, з тых, што ручаюць за даўгі. 27 Калі ты ня маеш чым заплаціць, то чаму мелі б узяць пасьцелю тваю спад цябе? 28 Не адсувай вечнае мяжы, каторую правялі бацькі твае. 29 Ці назіраў ты чалавека борздага ў занятку сваім? яго пастановяць перад каралямі, ён ня стане перад простымі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст