Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


2 Сыну мой! калі ты прыймеш словы мае і расказаньні мае захаваеш у сябе, 2 Так што нахінеш вуха свае да мудрасьці, і прытарнуеш сэрца свае да зразуменьня; 3 Дыкжэ калі будзеш гукаць веду, узьнімеш голас свой да цямленьня; 4 Калі будзеш шукаць яе, як срэбра, і сачыць яе, як схаваныя скарбы, - 5 Тады ўцяміш боязьнь Божую і знацьцё Бога знойдзеш; 6 Бо розум даець СПАДАР; з вуснаў Ягоных веда а розум; 7 Ён хавае пасьцівым існае; Ён - шчыт ходзячым беззаганна; 8 Ён сьцеражэць сьцежкі суду і бароне дарогу дабрачэсьлівых Сваіх. 9 Тады ўцяміш справядлівасьць а суд а пасьцівасьць, кажную сьцежку добрую, 10 Калі ўвыйдзе мудрасьць у сэрца твае, і веда душы тваей прыемная будзе: 11 Разважнасьць будзе сьцерагчы цябе, кемнасьць будзе бараніць цябе, 12 Каб усьцерагчы цябе ад благое дарогі, ад людзіны, крутадушна гукаючае, 13 Каторыя пакідаюць сьцежкі пасьцівасьці, каб хадзіць дарогамі цямноты, 14 Каторыя любуюць рабеньне ліха і радуюцца зь нягоднае крутадушнасьці, 15 Каторых дарогі крывыя, і яны крутадушныя на сьцежках сваіх; 16 Каб вывальніць цябе ад жонкі чужое, ад чужаземкі зь яе лісьлівым словамі, 17 Каторая пакідае правадыра маладосьці свае і змову Бога свайго забываецца; 18 Бо сьхінаецца да сьмерці дом ейны, сьцежкі ейныя - да сьценяў сьмерці; 19 Ніхто з уходзячых да яе не зварачаецца ані дасягае дарогаў жыцьця. 20 Затым маеш хадзіць дарогаю добрых і заховаваць дарогу справядлівасьці; 21 Бо пасьцівыя населяць зямлю, і дасканальныя застануцца ў ёй; 22 Але нягодныя будуць адцяты ад зямлі, і ізрадлівыя вырваны зь яе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст