01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
19 Валей бедны, што ходзе ў сваёй нявіннасьці, чымся крутадушны вуснамі сваімі і ён неразумны. 2 Таксама бязь веданьня душы ня добра, і шыбканогі грэша. 3 Дурнота чалавека выкрыўляе дарогу ягоную, а на СПАДАРА абураецца сэрца ягонае. 4 Багацьце дабаўляе шмат прыяцеляў, але беднага адлучаюць ад прыяцеля ягонага. 5 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною, не ўцячэць. 6 Шмат хто дабіваецца ласкі князя, і кажны прыяцель таго, хто даець падаркі. 7 Усі браты беднага ненавідзяць яго, пагатове здаляюцца ад яго прыяцелі ягоныя; жанецца за словамі, а яны ня зь ім. 8 Хто прыдбаець розум, тый любе душу сваю; заховуе розум, каб знайсьці дабро. 9 Хвальшывая сьветка ня будзе нявінная, і хто дыхае маною - загіне. 10 Ня ўходзе неразумнаму раскоша, шмат меней слузе панаваньне над князьмі. 11 Мудрасьць чалавека зьдзержуе гнеў ягоны, і слава яму - дараваць выступак. 12 Гнеў каралеўскі - равеньне левяняці, але як раса на траву зычлівасьць ягоная. 13 Неразумны сын - шкода айцу, а звадлівая жонка - хатні латак. 14 Дом а маемасьць спадаюць па бацькох, але разумная жонка - ад СПАДАРА. 15 Лянота занура ў глыбокі сон, а гуляючая душа будзе галадаваць. 16 Хто дзяржыць расказаньне, дзяржыць душу сваю; хто ўлегцы мае дарогі свае - памрэць. 17 Пазычае СПАДАРУ, хто робе ласку беднаму, і за ўчынак ягоны Ён адплаце яму. 18 Казьнер сына, бо ё надзея, але да сьмерці ягонае не дапушчай душы свае. 19 Людзіна вялікае злосьці будзе пакарана, бо, калі ты вывальніш, пакараеш удругава. 20 Слухай парады й прыймі навуку, каб стаць мудрым наапошку. 21 Шмат падумкаў у сэрцу чалавека, але рада СПАДАРОВА - яна станецца. 22 Жада чалавека - ганьба яго; валей бедны, як манюка. 23 Боязьнь СПАДАРА - да жыцьця; гэткі насычаны, жывець і не дазнаець ліха. 24 Лены хавае руку сваю ў талерку і нават да роту свайго не падыйме яе. 25 Пакарай скалазуба, і просты паразумнее; і згань разумнага, ён сьцяме веду. 26 Хто глабае айца, выганяе маці - ё сын, што сарамаціць а ганьбе. 27 Перастань, сыну мой, слухаць навукі адхіну ад слоў веды. 28 Сьветка веляла сьмяецца із суду, і рот нягодных глытае бяспраўе. 29 Суды гатовы на скалазуба, і розка - на плечы неразумных.
|