Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


18 Дурыцца сваявол, у ўсе разумнае ўрываецца. 2 Неразумны ня хоча розуму, але каб выказаць, розум свой. 3 Як прыходзе нягоднік, прыходзе таксама грэбаваньне і зь няславаю сорам. 4 Глыбокія воды слова вуснаў людзкіх, цякучы цурэй - жарало мудрасьці. 5 Ня добра мець бачнасьць на асобу нягоднага, каб адхінуць справядлівага на судзе. 6 Вусны неразумнага прыводзяць да жалобы, і рот ягоны выклікае біцьцё. 7 Рот дурнога - загубеньне яму, і вусны ягоныя - пасадка душы ягонай. 8 Словы агуканьніка - як ласонікі, і яны зыходзяць да нутра жывата. 9 Таксама нярупатлівы да работы свае - брат раськідона. 10 Імя СПАДАРОВА - моцная вежа: уцякае да яе справядлівы, і ён бясьпечны. 11 Багацьце багатырова - моцнае месца ягонае, і як высокая сьцяна ў ваччу ягоным. 12 Перад патрышчаньням сэрца людзіны пыхатае, і перад славаю - пакора. 13 Хто адказуе ўперад, чымся пачуе, дурнота а сорам таму. 14 Дух людзіны жывіць яе ў няўздоленьню, але маркотны дух хто можа перажыць? 15 Сэрца цямлівага прыдбаець веду, і вуха мудрых шукае веды. 16 Падарак чалавека даець яму прастору і прыводзе яго да вялікіх людзёў. 17 Справядлівы першы ў сваёй справе, але прыходзе прыяцель ягоны й скумае яго. 18 Жэрабя суймае вады й дзеле памеж дужых. 19 Уражаны брат, як моцнае места, і вады, як завалы замку. 20 З пладоў вуснаў людзіны насыціцца жывот ейны: прыбыткам вуснаў сваіх ён насыціцца. 21 Сьмерць і жыцьцё ў моцы языка, і любячыя яго паспытаюцца з пладоў яго. 22 Хто знашоў жонку, тый знашоў дабро й адзяржаў зычлівасьць СПАДАРОВУ. 23 З маленьням гукае бедны, а багаты адказуе гарэзьліва. 24 Людзіна, што мае прыяцеляў, мае абходзіцца прыязьліва; бывае прыяцель бліжшы за брата.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст