Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Прыказі Салямонавы


 

 

Прыказі Салямонавы

010203040506070809101112131415
16171819202122232425262728293031


16 Прыгатова сэрца ў чалавека, але адказ языка ад СПАДАРА. 2 Усі дарогі людзіны чыстыя ў ваччу ейным, але СПАДАР важа духі. 3 Узвалі справы свае на СПАДАРА, і думкі твае здойсьняцца. 4 СПАДАР учыніў усе дзеля Сябе; і нават нягоднага - на дзень ліха. 5 Агіда СПАДАРУ кажны пыхаты сэрцам; можна паручыцца, што ён не застанецца непакараным. 6 Міласэрдзям а праўдаю адзержуюць залашчаньне за бяспраўе, і боязьнь СПАДАРА адводзе ад благога. 7 Як дарогі людзіны падабае СПАДАР, Ён годзе зь ёю нават непрыяцеляў ейных. 8 Валей малое із справядлівасьцю, чымся вялікі прыбытак бяз права. 9 Сэрца людзіны абдумае дарогу сваю, але СПАДАР кіруе сіг ейны. 10 Калі натханы рассудак у вуснах караля, не хвальшуе рот ягоны на судзе. 11 Верныя бязьмен а шалькі - СПАДАРОВЫ; усі камяні ў хатулю работы Ягонае. 12 Агіда каралём рабіць нягоднасьць, бо пасады мацуюцца справядлівасьцю. 13 Упадабаньне каралём вусны справядлівыя, і гукаючага пасьцівасьць ён любе. 14 Гнеў каралеўскі - пасланцы сьмерці, але мудрая людзіна ўлашча яго. 15 У сьвятліні віду каралёвага - жыцьцё, і зычлівасьць ягоная, як булак познага дажджу. 16 Валей прыдбаць мудрасьць, чьмся добрае золата; і прыдбаць розум, чымся выборнае срэбра. 17 Гасьцінец пасьцівых - адступіць ад благога; хто сьцэражэць дарогу сваю - сьцеражэць душу сваю. 18 Перад патрышчаньням - гордасьць, і пыха - перад упадкам. 19 Валей быць пакорным ізь беднымі, чымся дзяліць здабытак із гордымі. 20 Разумны ў справах знаходзе дабро, і хто спадзяецца на СПАДАРА - шчасьлівы. 21 Мудрага сэрцам назавуць разважным, і саладзіня вуснаў павялічае навуку. 22 Жарало жыцьця розум маючаму яго, але навука дурных дурнота. 23 Сэрца мудрага вуча вусны ягоныя і вуснам ягоным дадаець веды. 24 Прыемныя словы - скрыль мёду, салодкія душы і лек касьцём. 25 Бывае, дарога дзеля людзіны простаю, але канец яе - дарогі сьмерці. 26 Гарапашнік - гарапашны сабе, бо рот ягоны сіле яго. 27 Людзіна веляла капае ліха, і на вуснах ейных пякучае цяпло. 28 Крутадух сее нязгоду, і шаптун разлучае прыяцеляў. 29 Гвалтоўнік надзе прыяцеля свайго і вядзець яго на нядобрую дарогу, 30 Жмура вочы свае, каб выдумляць крутадушнасьць; кратаючы вуснамі сваімі, дзее ліха. 31 Карона харашыні - сівізна, на дарозе справядлівасьці знаходзяць яе. 32 Валей памальны да гневу, чымся дужасіл; і валодаючы духам сваім, чымся бяручы места. 33 Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад СПАДАРА ўвесь суд яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст