01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31
14 Мудрыя жонкі ладзяць дом, але дурныя бураюць яго рукамі сваімі. 2 Хто ходзе пасьціваю дарогаю, тый баіцца СПАДАРА, але крутадушны на дарогах сваіх грэбуе Ім. 3 У вуснах дурнога атожыла пыхі, але вусны мудрых ахараняюць іх. 4 Ідзе няма валоў, там ясьлі парожныя, але шмат прыбытку ад сілы вала. 5 Праўдзівая сьветка ня будзе маніць, але сьветка манлівая нахукае маны. 6 Скалазуб шукае мудрасьці, і не знаходзе; але веда лягкая таму, хто разумее, 7 Прайдзі ля неразумнае людзіны, і ня знойдзеш разумных вуснаў. 8 Мудрасьць разважных - знацьцё дарогі свае, дурнота ж дурных - ашука. 9 Дурныя робяць насьмех ізь віны, але меж справядлівых - зычлівасьць. 10 Сэрца знае гарчэль душы свае, і чужнік не падзеле яго радасьці. 11 Дом нягодных абурыцца, але будан пасьцівых закрасуе. 12 Бывае, дарога людзіне простаю, але канец яе - дарогі сьмерці. 13 I ў часе сьмеху баліць сэрца, і канцом самае радасьці бывае смутак. 14 Упорлівы сэрцам насыціцца дарогамі сваімі, а добрая людзіна - сваімі. 15 Просты вера кажнаму слову, але разважны разумее сьцежку сваю. 16 Мудры баіцца й адхінаецца ад ліха, але дурны шалее й пэўны. 17 Апрысак наробе дурноты, але людзіну нягодных задумаў ненавідзяць. 18 Простым спадзець дурнота, але разважныя каранаваны ведаю. 19 Благія паклоняцца добрым, нягодныя - у брамах справядлівага. 20 Нават прыяцель ненавідзе беднага, але шмат любячых багатага. 21 Хто грэбуе прыяцелям сваім, грэша; але шчасьлівы, хто міласэрны да беднага. 22 Ціж ня мыляцца задумляючыя ліха? але міласэрдзе а праўда ў тых, што думаюць праз дабро. 23 З кажнае працы дастатак, але з пустое гаворкі адно нястача. 24 Карона мудрых ё багацьцям іхным, але дурата неразумных - дурнота. 25 Вывальняе душу праўдзівая сьветка, але ашуканьнік дзьмухае ашукаю. 26 У страху Божым моцная пэўнасьць, і дзеці ягоныя будуць мець прытулішча. 27 Страх СПАДАРОЎ - жарало жыцьця, каб сьцерагчыся пасадак сьмерці. 28 У множасьці люду пазор каралёў, а як мала люду - зьнішчэньне князя. 29 Памальны да гневу - вялікага розуму, але апрысак павялічае шал. 30 Здаровае сэрца - жыцьцё целу, але завіднасьць - гніцьцё ў касьцёх. 31 Хто ўціскае беднага, зьневажае Стварыцеля яго; а хто сьціць Яго, мае міласэрдзе да беднага. 32 За ліха свае будзе адпіхнёны нягодны, але справядлівы пры сьмерці сваёй мае надзею. 33 У сэрцу разумнага супачывае мудрасьць і сярод неразумоных аказуецца. 34 Справядлівасьць павышае народ, а грэх - брыда людам. 35 Зычлівасьць каралеўская да мудрага слугі, але гнеў ягоны на тога, што прычыняе сорам.
|