Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

010203040506070809101112131415
161718192021222324252627


26„Не рабіце сабе балваноў ані  выразайце абразоў, і стаўпоў ня стаўце ў сябе, і каменя з абразамі не кладзіце ў зямлі вашай, каб кланяцца на ім; бо Я СПАДАР, Бог ваш.

2 „Сыботы Мае дзяржыце й сьвятыні Мае сьціце, бо Я СПАДАР, Бог ваш.

3 ,, Калі вы будзеце хадзіць у вуставах Маіх і расказаньні Мае будзеце дзяржаць а паўніць іх; 4 Дык Я дам вам дажджы вашы ў пару іх, і зямля дасьць урод свой, і дзервы палявыя дадуць плод свой. 5 I датрывае малацьба да збору віна, а збор віна датрывае да сяўбы; і будзеце есьці даволі хлеба свайго, і  будзеце жыць бесьпечна на зямлі сваёй. 6 I дам мір у зямлі, і ляжаце, і ніхто не напалохае вас; прычыню звод на лютыя зьвяры ізь зямлі,  і меч ня пройдзе па зямлі вашай. 7 I будзеце гнаць варагоў сваіх, і паваляцца яны перад вамі ад мяча. 8 I пяцёх із вас пражануць сту, а сту з вас пражануць дзесяць тысячаў, і паваляцца варагі вашыя перад вамі ад мяча. 9 I зьвярнуся да вас, і штоднымі ўчыню вас, і размнажу вас, і ўстанаўлю змову сваю з вамі. 10 I будзеце есьці старое леташняе, і вынясіце старое дзеля новага. 11 I пастанаўлю вітальню Сваю сярод вас, і душа Мая ня будзе брыдзіцца вамі. 12 I буду хадзіць сярод вас, і буду вашым Богам, а вы будзеце Імне людам. 13 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае, каб вы ня былі ім нявольнікамі, і паламіў ланцугі йга вашага, і даў вам хадзіць выпрастаўшыся.

14 ,, А калі не паслухаеце Мяне й ня будзеце паўніць усіх расказаньняў гэтых, 15 I калі будзеце грэбаваць уставамі Маімі, калі душа ваша збрыдзе суды Мае, так што ня будзеце паўніць усіх расказаньняў Маіх, узрушыўшы змову Маю; 16 дык Я ўчыню з вамі гэта: і даведаюся да вас жахам, сухотамі а гаручкаю, ад каторых стамуюцца вочы вашыя і змучыцца душа, і будзеце сеяць сяўбу вашу дарма, і варагі вашы зьядуць яе. 17 I зьвярну від Свой супроці вас, і будзеце зражаны перад варагамі сваімі, і будуць панаваць над вамі непрыяцелі вашы, і ўцякаць будзеце, як ніхто не пажанецца за вамі. 18 Калі й пры ўсім гэтым не паслухаеце Мяне, то Я павялічу караць вас за грахі вашыя сем разоў; 19 I зламлю пыху сілы вашае, і неба вашае зраблю, як зялеза, і зямлю вашую, як медзь; 20 I дарма будзе высіляцца сіла вашая, і зямля вашая ня дасьць уроду свайго, і дзервы зямлі не дадуць пладоў сваіх. 21 Калі ж пойдзеце супроці Мяне і ня будзеце зычыць слухаць Мяне, то Я памнажу вам сем разоў подле грахоў вашых. 22 Пашлю на вас зьвяры палявыя, каторыя спабудуць вас дзяцей, і выгубяць статак вашы, і вас зьменшаць, і спусьцеюць дарогі вашыя. 28 I калі ўсім гэтым ня будзеце наўчаны Імною, а пойдзеце Імне ў спраціўленьне; 24 Дык і Я пайду, нават Я, з вамі ў спраціўленьне, і зражу вас, нават Я, сем разоў за грахі вашы. 25 I навяду на вае памсьлівы меч на помсту за змову; калі ж зьбярыцесе да местаў сваіх, дык пашлю мор пасярод вас, і адданы будзеце ў рукі ворага. 26 Як выгублю ў вас апору хлеба, дзесяць жанок будуць пячы хлеб вашы ў ваднэй печы, і будуць аддаваць хлеб вашы вагою; вы будзеце есьці, і ня будзеце пад'еўшы. 27 I калі й гэтым не паслухаеце Мяне й пойдзеце супроці Мяне, 28 Дык пайду Я з вамі ў гневе Майго спраціўленьня і пакараю вас, нават Я, сем разоў за грахі вашыя. 29 I будзеце есьці цела сыноў сваіх, і цела дачок сваіх будзеце есьці. 30 I разбуру вышыні вашыя, і зьнішчу сонечныя абразы вашыя, і палажу трупы вашыя на трупы балваноў вашых, і збрыдзе вас душа Мая. 31 I аддам месты вашыя на разбурэньне, і спустошу сьвятыні вашы, і ня буду нюхаць прыемнага паху аброкаў вашых. 32 I Я спустошу зямлю, ажно зумеюцца зь яе варагі вашы, у ёй жывучыя. 33 I вас расьцярушу меж народаў, і зь мячом на галі пажануся за вамі, і будзе зямля ваша пустая, і месты вашыя разбураныя. 34 Тады будуць любы зямлі сыботы яе ўсі дні пусьценьня свайго, а вы будзеце ў зямлі варагоў вашых; тады будзе супачываць зямля, і досыць учыне сабе за сыботы свае. 35 Усі дні пусьценьня будзе яна супачываць, колькі не супачывала ў сыботы вашы, як вы жылі на ёй. 36 I засталым із вас пашлю у сэрцы ляклівасьць у землях варагоў іхных, і пажанець іх шапаценьне гнанага лісту, і ўцякуць ад мяча, і паваляцца, як ніхто не жанецца; 37 I спатыкыуцца адзін на аднаго, як перад мячом, прымеж тога ніхто гнацца за імі ня будзе, і ня будзе ў вас трывалкосьці ўстоіць супроці варагоў сваіх. 38 I загінеце памеж народаў, і пажарэць вас зямля варагоў вашых. 39 А засталыя з вас ссохнуць у сваіх бяспраўях у землях варагоў вашых, і нават у бяспраўю бацькоў сваіх ссохнуць. 40 I вызнаюць яны бяспраўе свае і бяспраўе бацькоў сваіх у выступах іхных, што яны выступалі супроці Мяне і нават хадзілі з Імною ў спраціўленьне, 41 За што нават Я пайшоў зь імі ў спраціўленьне і ўвёў іх у зямлю варагоў іхных; можа тады скарыцца неабрэзанае сэрца іхнае, і тады яны згодзяцца з караю за бяспраўі. 42 I  Я ўспомню змову Сваю зь Якавам, і нават змову Сваю з Ісаком, і нават змову Сваю з Абрагамам успомню, і зямлю ўспомню. 43 I зямлі, пакіненай імі, будуць любы сыботы яе, спусьцеўшы ад іх, і яны згодзяцца з караю за бяспраўі свае, дыкжэ за тое, што суды Мае ўлегцы мелі, і ўставы Мае збрыдзела душа іхная; 44 I нават таксама гэта, як яны будуць у зямлі варагоў сваіх, Я ня буду ўлегцы мець іх і не пабдыджуся імі, каб выгубіць іх, каб узрушыць змову Маю зь імі, бо Я СПАДАР, Бог іх. 45 I ўспомню дзеля іх змову зь першымі, каторых вывеў Я ізь зямлі Ягіпецкае перад ачмі паганаў, каб быць іх Богам. Я СПАДАР". 46 Гэта ўставы а суды а правы, каторыя даў СПАДАР меж Сябе й сыноў Ізраелявых на гары Сынаю, Масеям.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст