Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27


24I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, і хай возьмуць табе алівы аліўкавае, чыстае, вытаўчанае, на сьвяценьне, каб паліць штачасны сьветач. 3 Вонках запінахі скрыні сьветчаньня ў будане збору наснудзе гэта Аарон зь вечара да раньня перад відам СПАДАРА штачасна. Гэта - вечная ўстава ў родах вашых. 4 На сьветачу чыстым наснудзе лянпы перад СПАДАРОМ штачасна.

5 „I вазьмі ценкае мукі й сьпячы зь яе двананцаць закрашаных букаткаў; дзьве дзясятыя ефы хай будуць у кажнай букатцы. 6 I палажы іх у два рады, па шэсьць у рад, на чыстым стале перад СПАДАРОМ.  7 I палажы на рад чыстага кадзіла, і будзе гэта ля хлеба, на памятку, на аброк СПАДАРУ. 8 Дня сыботняга, дня сыботняга прыгатуйце гэта перад СПАДАРОМ штачасна ад сыноў Ізраелявых: гэта змова вечная. 9 I будзе Аарону а сыном ягоным, і будуць есьці яго на сьвятым месцу; бо сьвятое сьвятых гэта яму з агняных аброкаў СПАДАРОВЬГХ: устава вечная".

10 I вышаў сын аднае Ізраелкі, ён сын Егіпцяніна, меж сыноў Ізраелявых, і павадзіліся ў табару сын Ізраелчын і Ізраелец; 11 I ганіў сын Ізраелчын Імя Спадарова і клёў. I прывялі яго да Масея. А імя маці ягонае было Саломіф Дыўранка, з пакаленьня Дановага; 12  I  памясьцілі яго пад старожу, каб было наказана ім із вуснаў СПАДАРОВЫХ.

13 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 14 „Вывядзі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўсі, што чулі, няхай паложаць рукі свае на галаву ягоную, і ўкамянуе яго ўся грамада.

15 ,, І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: кажная людзіна, каторая будзе ўлегцы мець Бога свайго, тая панясець грэх свой. 16 I хто будзе ганіць імя СПАДАРОВА, сьмерцю памрэць, каменьням укамянуюць яго ўся грамада. Як асяленец, таж тубылец, калі будзе ганіць імя СПАДАРОВА, памрэць.

17 I людзіна, што заб'ець чалавека, сьмерцю памрэць. 18 Хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе, дых за дых. 19 I людзіна, што прычыне ган субрату свайму, то, як ён зрабіў, так мае быць зроблена яму.  20 Зламеньне за зламеньне, вока за вока, зуб за зуб: як ён прычыніў ган чалавеку, прычыняць так яму.  21 I хто заб'ець статчыну, мае заплаціць за яе; а хто заб'ець чалавека, тый хай памрэць. 22 Адна ўстава хай будзе вам, як асяленцу, чужаземцу, так і тубыльцу хай будзе; бо Я СПАДАР, Бог ваш".

23 I гўкаў Масей сыном Ізраелявым; і вывялі ўлегцы маючага вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і зрабілі сынове Ізраелявы, як расказаў СПАДАР Масею.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст