Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Трэцяя кніга Масеява - Левіт


 

 

Трэцяя кніга Масеява - Левіт

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27


19 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай усёй грамадзе сыноў Ізраелявых і скажы ім: сьвятыя будзьце, бо сьвяты Я СПАДАР, Бог ваш.

3 „Кажны бойцеся маці свае й айца свайго; і сыботы мае заховуйце. Я СПАДАР, Бог ваш.

4 ,, Не зварачайцеся да балваноў, і багоў літых не рабіце сабе. Я СПАДАР, Бог ваш.

5 ,, Як будзеце абракаць СПАДАРУ аброк супакойны, то самахоць абракайце яго. 6 У дзень абраканьня ежча яго і назаўтрае, а засталае на пазаўтра надабе спаліць на цяпле. 7 Калі ж хто будзе есьці яго пазаўтра, гэта агідна, гэта ня будзе люба. 8 Хто будзе есьці яго, тый панясець бяспраўе свае, бо ён збудзеніў сьвятыню СПАДАРОВУ; і будзе выгублена душа тая зь люду свайго.

 9 „I як будзеце жаць жніво зямлі вашае, не канчайце канца поля свайго, і засталага ад жніва свайго ня зьбірай, 10 I вінішча свайго не абірай сусім чыста, і апалых ягадаў у вінішчу не падбірай; беднаму а чужніку пакінь гэта. Я СПАДАР, Бог ваш. 11 Не крадзіце, і не адракайцеся, і не маніце адзін аднаму.

 12 „I не прысягайце імям Маім да маны, і ня будзеньце імені Богасвайго. Я СПАДАР.

13 „Ня крыўдзь бліжняга свайго й ня глабай. ,, Хай не начуе плата найміта Ў цябе да раньня.

14 „Ня кліні глухога і перад нявісным не кладзі на спатыкненьне; і бойся Бога свайго. Я СПАДАР. 15 Не рабіце бяспраўя на судзе; не патурай убогаму й ня сьці віду вялікага, справядлівасьцю судзі бліжняга свайго.

16 ,, Не хадзі абмоўнікам у людзе сваім, і не паўставай на кроў прыяцеля свайго. Я СПАДАР.

17 „ Не ненавідзь брата свайго ў сэрцу сваім, чыста вымаўляй бліжняму свайму, і не панясеш за яго грэху. 18 Ня імсьці а ня май злосьці на сыноў люду свайго, любі прыяцеля свайго, як самога сябе. Я СПАДАР.

19 „Уставы Мае дзяржыце; статку  свайго не размнажай мяшаньням; поля свайго не засявай мешанкаю, і адзежа мешаная, з воўны й лёну, хай ня ўвыйдзе на цябе.

20 „Калі хто паляжыць із жонкаю ляжаньням насеньня, а яна нявольніца, заручаная мужу, але яшчэ ня выкупленая, альбо свабода яшчэ ня дана ёй, то мае быць прасока, але ня будуць забіты, бо яна несвабодная. 21 I прывядзець ён свой аброк віны СПАДАРУ да ўходу будану збору, барана віны. 22 I адзяржыць ласкіўчыненьне яму сьвятар бараном віны перад СПАДАРОМ ад грэху, каторым ён ізрашыў, і дараваны будзе яму грэх, каторым ён ізграшыў.

23 ,, І як прыйдзеце да зямлі, і пасадзіце якое дзерва дзеля еміны, то плод яго ўважайце за неабрэзаны; тры гады маюць бьгць вам за неабрэзаныя, ня маеце есьці іх; 24 А чацьвертага году ўся садавіна яго мае быць пасьвячана на славу СПАДАРОВУ; 25 Пятага ж году вы можаце есьці садавіну яго, каб размнажыўся вам урод яго. Я СПАДАР, Бог ваш.

 26 ,, Ня ежча з крывёй; „Не займайцеся чарамі ані варажыце.

27 „Ня стрыжыце краю галавы свае і ня псуй краю барады свае.

28 „I націнаў дзеля памерлага не рабіце на целе сваім, пісаньня выцісканага не давайце рабіць на сабе. Я СПАДАР. 29 Ня будзень дачкі свае, дапушчаючы яе да бязулства, і хай не бязуле зямля, і хай не напоўніцца зямля бязулствам.

30 „Сыботы Мае заховуйце, і сьвятыні Мае сьціце. Я СПАДАР.

31 „Не зварачайцеся да выгукаючых мерцьвякоў а да знахараў, ня шукайце сплюгавіцца імі. ЯСПАДАР, Бог Ваш.

32 „Перад відам сівога ўставай і сьці від старога, і бойся Бога свайго. Я СПАДАР.

33 „Як аселіцца чужнік у зямлі вашай, ня ўціскайце яго. 34 Як тубылец із вас, няхай будзе чужнік, што жывець із вамі, і любі яго, як сябе, бо чужнікамі вы былі ў зямлі Ягіпецкай. Я СПАДАР, Бог ваш.

35 „Не рабіце несправядлівасьці ў судзе, у меры а ў вазе а памеры. 36 Вага справядлівая, важкі справядлівыя, ефа справіядлівая й гін справядлівы няхай будзе ў вас. Я СПАДАР Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае. 37 I дзяржыце ўсі ўставы Мае а ўсі суды Мае, і паўніце іх. Я СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст