Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16


5

Тры галоўныя злачынствы Карыньцянаў

Крывазьмяшаньне

1. Ходзяць чуткі аб распуснасьці ў вас, ды аб такой распусьце, якая не спатыкаецца і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.

2. А вы заганарыліся, замест таго, каб з вялікім смуткам дамагацца выгнаць са свайго асяроддзя таго, хто дапусьціўся такога злачынства.

3. Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэтак робіць,

4. сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Езуса і з духам маім, моцай Госпада нашага Езуса,

5. аддаць такога шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада.

6. Дык ня маеце чым хваліцца. Ці ня ведаеце, што крошка кісьлі ўсё цеста квасіць?

7. Дык ачысьціце старую кісьлю, каб сталіся новай рашчынай, бо вы прэсныя. Бо вось Пасха нашая, Хрыстос, ахвяраваны за нас!

8. Дык сьвяткуйма сьвяты не са старой кісьляй і не з кісьляй сапсуцьця і беззаконьня, але з праснакамі чыстасьці і праўды.

9. У лісце пісаў я вам, каб вы ня мелі зносінаў з распусьнікамі.

10. Зразумела, не з усімі распусьнікамі гэтага сьвету, хціўцамі, рабаўнікамі, ідалапаклоньнікамі, бо давялося б хіба вам зыйсці з гэтага сьвету.

11. Але я пісаў вам, каб вы ня мелі лучнасьці з тым, хто называецца братам, а ў сапраўднасьці ёсьць распусьнікам, або хціўцам, або ідалапаклоньнікам, або зламоўным, або п'яніцай, або рабаўніком; з такімі нават ня ешце разам.

12. Бо як жа мне судзіць тых, што навонкі? Ці ж ня тых, што пасярод вас, судзіце вы?

13. Тых жа, што навонкі, судзіць Бог. Дык выкіньце ліхоцьце спаміж сябе!


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст