Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы


 

 

Першы ліст Карынцянам сьвятога апостала Паўлы

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16


16

Даручэньні, прывітаньні і пажаданьні

1. Адносна складак, што зьбіраюцца на сьвятых, дык і вы рабіце, як я загадаў цэрквам у Галятыі.

2. Хай у першы дзень тыдня кожны з вас адкладзе ў сябе і зьберажэ, што ўважае за карыснае, каб не зьбіраць тады як я прыбуду.

3. Калі ж я паяўлюся, дык праз тых, каторых прызнаеце вы за дастойных, пашлю дар ваш з лістамі ў Ерузалім,

4. а калі б аказалася патрэбным і мне пайсьці, дык яны пойдуць разам са мною.

5. Я прыйду да вас, калі буду варочацца з Македоніі, бо праз Македонію толькі праходам прайду.

6. У вас, магчыма, застануся або нават перазімую, каб вы мяне правялі, куды выбяруся ісьці.

7. Не хачу вас мімаходам пабачыць. Маю надзею, што нейкі час пабуду ў вас, калі Бог дазволіць.

8. А ў Эфэзе прабуду да Пяцідзесятніцы,

9. бо там адкрылася мне вялікая і надзейная брама, але многа праціўнікаў.

10. Калі б паявіўся ў вас Цімафей, дык глядзіце, каб быў бяз страху ў вас, бо ён робіць справы Госпада, як і я.

11. Дык хай ніхто ня гардзіць ім. Прывядзіце яго спакойна да мяне, бо чакаю яго разам з братамі.

12. Што да брата Апалёса, дужа прасіў я яго, каб прыбыў да вас з братамі, але ён ня меў цяпер ахвоты прыйсьці, але прыйдзе, калі будзе мець магчамасьць.

13. Чувайце, будзьце стойкімі ў веры, трымайцеся мужна, будзьце дужымі.

14. Хай усё ў вас дзеецца ў любові.

15. Прашу вас, браты: вы ведаеце сям'ю Сьцяпанаву, што яны ёсьць першакамі ў Ахаі і пасьвяціліся на паслугу сьвятым,

16. каб вы былі паслухмяныя такім і ўсім, хто дапамагае нам і працуе.

17. Цешуся ж прысутнасьцю Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка, бо замянілі мне яны вашу адсутнасьць,

18. бо падбадзёрылі яны майго і вашага духа. Дык шануйце такіх.

19. Вітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас у Госпадзе Аквіля і Прыска разам з царквою, што ў іх доме.

20. Вітаюць вас усе браты. Паздароўкайцеся ўзаемна сьвятым пацалункам.

21. Прывітаньне маёю рукою, Паўлавай.

22. Калі хто ня любіць Госпада, хай будзе пракляты! Мараната!

23. Хай ласка Госпада Езуса будзе з вамі.

24. Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Езусе.


Папярэдняя старонка | Старонка 16 з 16
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст