Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангельле паводле Марка


 

 

Эвангельле паводле Марка

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14 - 15 - 16

 

3

Аздараўленьне сухарукага чалавека

1. І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там сухарукі чалавек.

2. І сачылі за Ім, ці будзе аздараўляць у суботу, каб Яго абвінаваціць.

3. І кажа (Езус) сухарукаму чалавеку: "Стань на сярэдзіне!"

4. Да іх жа кажа: "Ці ў суботу трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыцьцё выратаваць ці загубіць?" Але яны маўчалі.

5. Дык гледзячы на іх з гневам, засмучаны засьляпеньнем іхняга сэрца, кажа чалавеку: "Працягні руку сваю!" Выцягнуў тады руку, і рука яго аджыла.

6. Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з герадыянамі адносна Яго, як бы Яго загубіць.

Езус - цудатворца і настаўнік

Аздараўленьне многіх людзей

7. Затым Езус разам з вучнямі сваімі адыйшоў да мора. І вялікая грамада з Галілеі ішла за Ім, і з Юдэі,

8. і з Ерузаліму, з Ідумеі, і з-за Ярдану, ды з ваколіцаў Тыру і Сідону вялізарны натоўп, пачуўшы, што Езус чыніў, сабраўся да Яго.

9. Дык папрасіў (Езус) вучняў сваіх, каб парупіліся пра лодку, каб грамада не папіхала Яго.

10. Бо многіх аздараўляў, таму пхаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго.

11. І духі нячыстыя, бачачы Яго, падалі перад Ім, крычучы: "Ты - Сын Божы!"

12. Ён жа строга забараняў ім выяўляць Яго.

Выбар Дванаццаці

13. І ўзыходзіць на гару, і кліча да сябе тых, каторых сам хацеў, і прыйшлі да Яго.

14. І вызначыў Дванаццаць, каб прабывалі разам з Ім, ды каб пасылаць іх прапаведываць,

15. маючы ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў;

16. і вызначыў Сымона, даўшы яму імя Пётар,

17. і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць Сыны Громавы,

18. і Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Матэвуша, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша ды Сымона Кананіта,

19. і Юду Іскарыёта, каторы Яго выдаў.

Чарненьні фарысэямі навукі Езуса

20. І ўваходзяць ў дом; і зыйшлася зноў грамада, так што не маглі нават хлеба зьесьці.

21. І калі пачулі гэта сваякі, выйшлі, каб узяць Яго, казалі бо яны: "Ашалеў".

22. І кніжнікі, што прыбылі з Ерузаліма, казалі: "Мае Бэльзэбуля", і: "Моцай князя чартоўскага выганяе дэманаў".

23. І Езус, пазваўшы іх, гаварыў да іх у прыповесьцях: "Як шатан можа выганяць шатана?

24. Калі каралеўства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца такое каралеўства.

25. І калі і дом у нязгодзе, ня можа ўтрымацца дом такі.

26. І калі шатан паўстаў на сябе самога і разьдзяліўся, ня можа ўтрымацца, але прыйшоў яму канец.

27. Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, ня можа заграбіць яго маёмасьці, калі перш ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом яго.

28. Сапраўды кажу вам: Усе грахі будуць адпушчаны сынам чалавечым, нават блюзьнерствы, якіх бы не дапусьціліся.

29. Калі б аднак хто блюзьніў супраць Духа Сьвятога, той не атрымае адпушчэньня навек, але будзе вінаваты грэху вечнага".

30. Бо казалі яны, што Ён мае духа нячыстага.

Маці і браты Езуса

31. І прыйшла Маці Ягоная і браты Ягоныя, і, чакаючы Яго перад домам, паслалі да Яго клікаць Яго.

32. Кругом Яго сядзеў народ, і казалі Яму: "Вось Маці Твая, і браты Твае, і сёстры Твае перад домам, шукаюць Цябе".

33. А Ён у адказ кажа ім: "Хто Маці Мая і браты Мае?"

34. І, паглядзеўшы на тых, што вакол Яго сядзелі, кажа: "Вось Маці Мая і браты Мае!

35. Хто вось спаўняе волю Бога, той - брат Мой, і сястра Мая, і Матка".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст