01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
8 А што да абраканага балваном, мы ведаем, бо мы ўсі маем веданьне; веданьне надымае, але любосьць будуе. 2 Калі хто думае, што ён знае што-колечы, тый нічога яшчэ ня знае так, як мае знаць. 3 Але хто любе Бога, таму дана знацьцё ад Яго.
4 Дык, што да ядзеньня абраканага балваном, мы ведаем, што балван на сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго. 5 Бо хоць і ё так званыя багі, або на небе, або на зямлі, бо ё шмат багоў і паноў шмат; 6 Але ў нас адзін Бог Айцец, з Каторага ўсе, і мы дзеля Яго, і адзін Спадар Ісус Хрыстос, Каторым усе, і мы Ім. 7 Але ня ў вусіх такое веданьне: некатрыя із сумленьням што да балваноў, дагэтуль ядуць, як абраканае балваном, і сумленьне іхнае, будучы млявым, брудзяніцца.
8 Ежа не паручае нас Богу: калі мы ямо, ня маем перавагі; калі не ямо, нічога ня трацім. 9 Глядзіце, адылі, каб гэтае права ня было спатыкненьням кволым.
10 Бо калі хто-колечы абача, што ты, маючы веданьне, сядзіш за сталом у доме балваноў, дык сумленьне ягонае, як кволага, ці не захоце яго есьці абраканае балвану? 11 I ад веданьня твайго загіне кволы брат твой, за каторага памер Хрыстос. 12 Вось жа, гэтак грэшачы супроці братоў і ранячы млявае сумленьне іхнае, вы грэшыце супроці Хрыста. 13 Затым, калі ежа спадманяе брата майго, ня буду есьці мяса на векі, каб не спадмануць брата свайго.
|