01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
6 Ці важыцца хто з вас, правуючыся з другім, прававацца ў несправядлівых, а не ў сьвятых? 2 Ці ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет ? А калі сьвет вамі будзе суджаны, ці вы нягожыя найменшага суджэньня? 3 Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць ангілаў? Пагатове справы гэтага жыцьця.
4 А вы, як мелі справы гэтага жыцьця, пасадзілі судзіць пагрэбаваных у царкве. 5 На сорам вам кажу: нягож няма памеж вас ні воднага разумнага, што мог бы рассудзіць памеж братоў сваіх? 6 Але брат із братам правуецца, ды перад нявернікамі.
7 У такім прылучаю ўжо запраўды заганаю наагул у вас ё, што вы правуецеся мяжсобку. Чаму валей ня церпіце крыўды? чаму валей не застаіцеся ашуканымі? 8 Але вы крыўдзіце а шкодзіце, ды гэта братоў. 9 Ці вы ня ведаеце, што несправядлівым не спадзець гаспадарства Божае? Не давайцеся зводзіць: ані бязулям, ані балвахвалам, ані чужаложнікам, ані вельма скунежаным, ані мужаложнікам, 10 Ані злодзеям, ані гальлівым, ані п'яніцам, ані абмоўцам, ані дзяруном не спадзець гаспадарства Божае. 11 I гэткімі былі некатрыя з вас; але абмыты, але ўсьвячаны, але аправены імям Спадара нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12 Усе імне дазволена, але ня ўсе карысна; усе імне дазволена, але ня буду я пад уладаю чаго-колечы. 13 Ежа да жывата, і жывот да ежы; але Бог зьнішча адно й другое. Цела не да бязулства, але да Спадара, і Спадар да цела. 14 Бог ускрысіў Спадара, ускрысіць і нас магутнасьцю Сваёй.
15 Ці вы ня ведаеце, што целы вашы - гэта чаланы Хрыстовы? Дык ці адыйму чаланы ў Хрыста, каб зрабіць іх чаланамі бязулі? Няхай ня станецца так! 16 Альбо ня ведаеце, што тый, каторы лучыцца зь бязуляю, ёсьць адно цела зь ёю, бо кажацца: „Двое будуць адно цела". 17 Але тый, што адзіночыцца із Спадаром, ёсьць адзін Дух.
18 Уцякайце ад бязулства: кажны грэх, які робе людзіна, ё вонках цела; а бязуля грэша супроці собскага цела свайго. 19 Ці ня ведаеце, што целы вашы ё дом жывучага ў вас Сьвятога Духа, Каторага вы маеце ад Бога, і вы не свае? 20 Бо вы купленыя цаною. Затым услаўляйце Бога ў целах сваіх.
|