Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян


 

 

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян

01020304050607080910111213141516


16 Узглядам збору на сьвятых рабіце так, як я пастанавіў у цэрквах Ґаляцкіх: 2 Першага дня тыдня няхай кажны з вас адкладае дома, кладучы подле можнасьці, каб не тады былі зьбіраньні, як я прыйду. 3 Як жа прыбуду, дык, каторых вы прызнаеце за годных, тых я пашлю зь лістамі даставіць гэту ласку да Ерузаліму. 4 А калі лець будзе, каб я таксама пайшоў, яны пойдуць із імною.

5 Я прыйду да вас, як прайду Макядоню; бо я йду пераз Макядоню. 6 А ў вас, хіба, пажыхару або й перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды-лень пайду. 7 Бо я не хачу бачыцца з вамі цяпер, праходзячы, бо спадзяюся застацца з вамі якісь час, калі Спадар дазволе. 8 У Ефэсе я застануся да Пяцьдзясятніцы, 9 Бо вялікія дзьверы адчыненыя імне, ды моцныя, а праціўнікаў шмат.

10 Як прыйдзе да вас Цімох, глядзіце, каб ён быў у вас бяз страху; бо ён паўніць справу Спадарову, як і я. 11 Дык ніхто ня май яго ўлегцы, але прапусьціце яго із супакоям, каб ён прышоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.

12 А што да брата Аполоса, я вельмі прасіў яго, каб ён із братамі пайшоў да вас; але ён ніяк не хацеў ісьці цяпер, але прыйдзе тады, як будзе мець добрую прыгоду.

13 Будзьце чукавыя, стойце ў веры, будзьце мужныя, дужыя; 14 Усе ў вас хай будзе зь любосьцю.

15 Прашу вас, браты, - вы знаеце радзіму Сьцепанову, што яна ё першы плод Ахаі, і што яны пасьвяцілі сябе на службу сьвятым, - 16 Будзьце й вы падданыя таковым і кажнаму супрацаўню а гарапашніку.

17 Я цешуся з прыбыцьця Сьцепана а Фортуната а Ахаіка, бо яны запоўнілі нястачу вас; 18 Бо яны пачырсьцьвілі мой дух і ваш, прызнайце такіх.

19 Здароваюць вас цэрквы аскія; здароваюць вас шчыра ў Спадару Аквіла а Прыськіла з царквою, што ў доме іхным. 20 Усі браты здароваюць вас. Здаровайце адно аднаго сьвятым цалаваньням.

21 Здарованьне Паўлава собскаю рукою.

22 Хто ня любе Спадара, анафема яму, маран-афа.

23 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з вамі, 24 I міласьць мая з усімі вамі ў Хрысту Ісусу. Амін.


Папярэдняя старонка | Старонка 16 з 16
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст