Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24

 

18 I сказаў  таксама прыпавесьць ім праз тое, што надабе заўсёды маліцца і ня кволець, 2 Кажучы: „У вадным месьце быў якісь судзьдзя, што не баяўся Бога і не шманаў людзёў. 3 I была ўдава ў тым месьце, і яна прышла да яго, кажучы: ,Абарані мяне ад праціўніка майго'. 4 I ён доўга не хацеў, але потым сказаў сам сабе: ,Хоць я, праўда, Бога не баюся і людзіны не шманаю, 5 Адылі́, каб гэтая ўдава не дакучала імне, абараню яе, каб яна наапошку не стаміла мяне, кажначасна прыходзячы' ". 6 I Спадар сказаў: „Слухайце, што несправядлівы судзьдзя кажа. 7 Ці Бог не абароне абраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, дарма што адвалакае ім? 8 Кажу вам, што абароне ўборзьдзе. Як, адылі, Сын Людзкі прыйдзе, ці запраўды знойдзе веру на зямлі?"

9 I сказаў таксама да некаторых, самапэўных, што яны справядлівыя, а іншых улегцы мелі, гэткую прыпавесьць: 10 „Двух увыйшло ў сьвятыню маліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. 11 Фарыеэй, стоячы, гэтак маліўся ў сабе: ,Божа, дзякую Табе, што я не такі, як засталыя людзі, грабежнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.

12 Постую двойчы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю'. 13 А мытнік, стоячы воддаль, ня ўзьняў на'т аччу сваіх да неба, але біўся ў грудзі, кажучы: "Божа, будзь міласэрны да мяне грэшнага!" 14 Кажу вам: гэты пайшоў да дому свайго аправены балей за гэнага; бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, павышаны будзе".

15 I прыносілі да Яго таксама дзеткі, каб Ён даткнуўся да іх, але вучанікі, бачачы, ганілі іх. 16 Ісус жа, гукнуўшы іх, сказаў: „Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае. 17 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, ня ўвыйдзе ў яго".

18 I якісь старац папытаўся ў Яго, кажучы: „Вучыцелю добры, што зрабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?" 19 Ісус сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог. 20 Знаеш расказаньні: ,Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч хвальшыва, сьці айца свайго й маці сваю'." 21 Ён жа сказаў: „Усе гэта дзяржаў я з маладосьці свае". 22 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў яму: „Аднаго не стаець яшчэ табе: прадай усе, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; і, прышоўшы, ідзі за Імною". 23 Ён жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў надта багаты.

24 I Ісус, бачачы, што ён засмуціўся, сказаў: „Як цяжка маючым багацьце ўвыйсьці ў гаспадарства Божае, 25 Бо лацьвей вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму увыйсьці ў гаспадарства Божае".

26 Тыя, што чулі, сказалі: „Хто ж можа спасьціся?" 27 Але Ёя сказаў: „Немагчымае людзём, магчыма Богу".

28 А Пётра сказаў: „Вось, мы пакінулі ўсе і пайшлі за Табою". 29 Ён жа сказаў ім: „Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бьі дом, альбо бацькоў, альбо братоў, альбо жонку, альбо дзеці дзеля гаспадарства Божага, 30 I не адзяржаў бы шмат балей у гэтым часе, і ў прыйдучым веку жыцьця вечнага".

31 I, узяўшы двананцацёх, сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і зьдзеецца ўсе, напісанае прарокамі праз Сына Людзкога. 32 Бо Ён будзе выданы народам, і асьміяны, і зьняважаны, і апліваны. 33 I, біўшы пугамі, яны заб'юць Яго; і на трэйці дзень ускрэсьне". 34 Але яны нічога з гэтага не разумелі; слова гэтае было схавана ад іх, і яны не разумелі сказанага.

35 I сталася, як Ён падыходзіў да Ерыхону, што адзін нявісны сядзеў ля дарогі, просячы. 36 I, пачуўшы мінаючую гурбу, папытаўся, што гэта было б. 37 I паведамілі яму, што Ісус Назарэцянін тудэй праходзе. 38 I ён гукнуў, кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!" 39 Ідучыя ж сьпераду ганілі яго, вымагаючы, каб ён змоўк; але ён шмат балей гукаў. „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!". 40 I Ісус, адзяржаўшыся, расказаў прывесьці яго да сябе; і, як тый дабліжыўся, папытаўся ў яго: 41 „Чаго ты хочаш, каб Я ўчыніў табе?" Ён жа сказаў: „Спадару, каб я празерыў". 42 I Ісус сказаў яму: „Празер; вера твая ўздаравіла цябе". 43 I якга ён празерыў і пайшоў за Ім, славячы Бога; і ўвесь люд, бачачы гэта, даў хвалу Богу.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст