Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24

 

10 Просьле гэтага Спадар прызначыў іншых семдзясят і паслаў іх па двух перад відзеньням Сваім да кажнага места а месца, куды Сам маніўся йсьці. 2 I сказаў ім: „Жніво запраўды вялікае, але работнікаў мала; дык маліце Спадара, каб выправіў работнікаў да жніва Свайго. 3 Ідзіце; вось, Я пасылаю вас, як ягняты памеж ваўкоў. 4 Не нясіце із сабою ані хатуля, ані капшука, ані вобую, і нікога не здароўце на дарозе. 5 I ў які дом увыйдзеце, найперш скажыце: ,Супакой дому гэтаму'. 6 I калі будзе там сын супакою, супакой ваш супачыне на ім; калі не, ён зьвернецца да вас. 7 I ў тым самым доме заставайцеся, ядучы й п'ючы тое, што ё ў іх, бо гожы работнік заплаты свае; не пераходзьце з дому да дому. 8 I да якога места прыйдзеце, і прыймуць вас, ежча, што пастановяць перад вамі. 9 I ўздараўляйце хворых у ім, хто ёсьць у ім, і кажыце ім: ,Бліжыцца да вас гаспадарства Божае'. 10 Калі ж увыйдзеце ў якое места, і ня прыймуць вас, то, вышаўшы на вуліцу, скажыце: 11 ,І пыл, прыліплы да нас ізь места вашага, страсаем вам із ног нашых; ведайце, адылі́, што дабліжылася да вас гаспадарства Божае'. 12 Але кажу вам, што Садоме таго дня лацьвей будзе, чымся месту таму.

13 „Бяда табе, Хоразыне! Бяда табе Віфсаіда! бо калі б магучыя ўчынкі сталіся ў Тыру а Сыдоне, якія сталіся ў вас, яны даўно пакаяліся б, седзячы ў зрэб'ю а попеле. 14 Але лацьвей будзе Тыру а Сыдону на судзе, чымся вам. 15 I ты, Капернауме, што аж да неба ўзьняўся, аж да пеклы ськінены будзеш. 16 Хто слухае вас, слухае Мяне; і хто грэбуе вамі, грэбуе Імною; а хто грэбуе Імною, грэбуе Тым, хто паслаў Мяне".

17 Семдзясят зьвярнуліся з радасьцяй, кажучы: „Спадару! навет нячысьцікі паддаюцца на.м у імя Твае". 18 Ён жа сказаў ім: „Я бачыў шайтана, што, як маланьня, валіўся зь неба. 19 Во, даю вам уладу таптаць гады а скарпіёны і ўсю моц непрыяцельскую, і нішто ніяк вам не пашкодзе. 20 Ня цешчася, адылі́, з таго, што духі вам паддаюцца; але валей цешчася з таго, што ймёны вашыя напісаныя на нябёсах".

21 Тае ж гадзіны Ісус цешыўся ў Духу Сьвятым і сказаў: „Дзякую Табе, Войча, Спадару неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб'явіў гэта бязьлеткам. Але, Войча, бо так зьлюб было Табе.

22 „Усе перадана Імне Айцом Маім; і ніхто ня ведае, хто ё Сын, апрача Айца; і хто ё Айцец, апрача Сына, і каму Сын хоча аб'явіць".

23 I, зьвярнуўшыся да вучанікаў, сказаў ім апрыч: „Шчасьлівыя вочы, каторыя бачаць, што вы бачыце! 24 Бо кажу вам, што шмат якія прарокі а каралёве хацелі бачыць, што вы бачыце, але ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, але ня чулі".

25 I вось, адзін праўнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: „Вучыцелю! што я маю рабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?" 26 I Ён сказаў яму: „У законе што напісана? як чытаеш?" 27 А ён, адказуючы, сказаў: „Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца свайго, і з усяе душы свае, із усяе сілы свае, і з усяе думкі свае, і прыяцеля свайго, як самога сябе". 28 I сказаў яму: „Добра ты адказаў; гэтак рабі, і будзеш жыць". 29 Але ён, хочучы аправіцца, кажа Ісусу: „А хто мой прыяцель?" 30 I, адказуючы, Ісус сказаў: „Адзін чалавек ішоў зь Ерузаліму да Ерыхону і лучыў памеж разбойнікаў, каторыя зьдзерлі зь яго адзецьце, і ранілі, і адышлі, пакінуўшы яго паў мертвага. 31 I прыгадзілася, што тудэй зыходзіў адзін сьвятар і, згледзіўшы яго, прайшоў другім бокам. 32 Падобна й Левіт, быўшы на тым месцу, падышоў, паглядзеў і прайшоў другім бокам. 33 Але Самарані́н якісь, падарожжуючы, лучыў на яго і, абачыўшы яго, зжаліўся над ім. 34 I падышоў да яго, завязаў раны яму, узьліўшы алівы а віна; і, пасадзіўшы яго на стачыну сваю, прывёз яго да заезду і заапекаваўся ім. 35 А назаўтрае, ад'яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару і сказаў яму: ,3аапякуйся ім; і што балей выдасі, я, як зьвярнуся, аддам табе'. 36 Дьік каторы з гэтых трох, здаецца табе, прыяцель таму, хто лучыў памеж разбойнікаў ?" 37 I ён сказаў: „Тый, што зьмілаваўся над ім". I сказаў яму Ісус: „Ідзі, і ты рабі таксама".

38 I сталася, як ішлі, што Ён увыйшоў да аднаго сяла. 39 Жонка ж адна, імям Мархва, прыняла Яго да дому. 39 I ў яе была сястра, званая Марыя, каторая села ля ног Ісусавых і слухала слова Ягонае. 40 Але Мархва клапатала каля шмат паслугі, а, падышоўшы да Яго, сказала: „Спадару; ці не парушае Цябе, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ёй, каб памагла імне". 41 I, адказуючы, сказаў ёй Ісус: „Мархва! Мархва! ты рупішся а клапоцішся праз шмат што; 42 Але з мала чаго аднаго надабе. I Марыя абрала добрую дзель, каторая ня будзе аднята ад яе".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст