Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Марка


 

 

Евангеля подле сьвятога Марка

01020304050607080910111213141516


11 Як дабліжыліся да Ерузаліму, да Віффаґі а Віфані, да гары Аліўнае, пасылае двух із вучанікаў Сваіх 2 I кажа ім: „Ідзіце ў селішча, што супроці вас, і зараз, як увыйдзеце ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторае ніхто яшчэ не садзіўся, адвяжыце яго й прывядзіце. 3 I калі хто скажа вам: ,Нашто вы гэта робіце?' скажыце, што Спадар патрабуе яго, і ён зараз пашлець яго сюды". 4 I яны пайшлі, і знайшлі асьлянё вонках, прывязанае ля варот на ростанях дзьвюх дарогаў, і адвязалі яго. 5 А некатрыя з тых, што стаялі там, сказалі ім: „Што вы робіце, адвязуеце асьлянё?" 6 I сказалі ім, як Ісус ім расказаў; і тыя адпусьцілі іх. 7 I прывялі асьлянё Ісусу, і накінулі свае адзецьце на яго; і Ён сеў на ім. 8 I шмат хто адзецьце свае слаў на дарозе; а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і ўсьцілалі імі дарогу. 9 I йдучыя сьпераду і йдучыя адзаду гукалі, кажучы: „Госанна! Дабраславёны йдучы ў імя Спадарова! 10 Дабраславёнае гаспадарства айца нашага Давіда, што йдзець у імя Спадарова! Госанна на вышыні!"

11 I Ісус увыйшоў у Ерузалім а ў сьвятыню; і агледзеўшы ўсе навокал, як ужо быў позны час, вышаў да Віфані з двананцацьма. 12 I назаўтрае, як яны вышлі зь Віфані, запрагнуў. 13 I, бачачы здалеку фіґу зь лісьцём, падышоў, ці ня знойдзе магчыма чаго на ёй; і, як прышоў да яе, не знайшоў нічога, апрача лісьця, бо не пара была на фіґі.14 I Ісус, адказуючы, сказаў ёй: „Наперад ніхто зь цябе ня будзе есьці плоду на векі!" I вучанікі Ягоныя чулі.

15 прышлі да Ерузаліму. I Ісус, увыйшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць прадаючых і купляючых у сьвятыні; і сталы пенязяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў; 16 I не дазваляў, каб хто пранёс перазь сьвятыню якую-лень судзіну. 17 І навучаў, кажучы ім: „Ці не напісана: ,Дом Мой домам малітвы будзе названы ў вусіх народаў?' а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў". 18 А кніжнікі а найвышшыя сьвятары чулі й шукалі, як бы маглі загубіць Яго; бо баяліся Яго, бо ўсі людзі зумяваліся з навукі Ягонае.

19 І, як настаў вечар, Ён вышаў зь места.

20 I нараніцы, праходзячы, абачылі, ажно фіґа ссохла ад карэньня. 21 I, успомнеўшы, Пётра кажа Яму: „Раббі! глянь, фіґа, каторую Ты пракляў, ссохла". 22 I, Ісус, адказуючы, кажа ім: „Майце веру Божую. 23 Бо запраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: ,Скраніся а кінься ў мора', і ня суміцца ў сэрцу сваім, але будзе верыць, што станецца, што ён сказаў, станецца яму, што-лень кажа. 24 Дык Я кажу вам, што ўсе, чаго жадаеце, як моліцеся, верце, што адзяржыце,-- і будзе вам. 25 I як стаіце на малітве, даруйце, калі маеце штось на каго, каб і Айцец ваш нябёсны дараваў вам выступы вашыя. 26 А калі не даруеце, то й Айцец ваш нябёсны не даруе вам выступаў вашых".

27 I прышлі ізноў да Ерузаліму. I, як Ён хадзіў у сьвятыні, падышлі да Яго найвышшыя сьвятары а кніжнікі а старцы. 28 I кажуць Яму: ,,Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў уладу рабіць гэта?" 29 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас адно; адкажаце Імне, скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю. 30 Хрэст Яанаў зь неба быў ці ад людзёў? Адкажыце Імне". 31 Яны ж разважалі мяжсобку, кажучы: „Калі скажам: ,3ь неба', Ён скажа: ,Дык чаму вы не паверылі яму?' 32 Але калі скажам: ,Ад людзёў' ", - баяліся груду, бо ўсі мелі Яана за запраўднага прароку. 33 I, адказуючы, сказалі Ісусу: „Ня ведаем". I Ісус, адказуючы, сказаў ім: „I Я таксама не скажу вам, якой уладаю гэта раблю".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст