Раздзел 26
ІСУС АПОШНІ РАЗ ГАВОРЫЦЬ ПРА СВАЮ СМЕРЦЬ;
ЗМОВА ПЕРШАСВЯТАРОЎ I СТАРЭЙШЫН
1 I было: калі закончыў Ісус усе гэтыя словы, сказаў Ен Сваім вучням:
2 Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выданы на ўскрыжаванне. Мар. 14, 1; Лук. 22, 1; Іаан. 13, 1.
3 Тады сабраліся першасвятары, і кніжнікі, і старэйшыны народа ў палац найвышэйшага святара, званага Каіафа, Пс. 2, 2; Іаан. 11, 47.
4 I дамовіліся хітрасцю схапіць Ісуса і зрабіць. Пс. 40, 8.
5 Але казалі: толькі не ў свята, каб не ўзнікла замяшанне ў народзе.
ПАМАЗАННЕ ІСУСА Ў ВІФАНІІ
6 Калі ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сіманапракажонага, Мар. 14, 3; Іаан. 11, 2; 12, 3.
7 Падышла да Яго жанчына, што мела алебастравую пляшачку шматкаштоўнага міра, і палілі на Яго галаву, калі Ен ўзлягаў за сталом.
8 Яго вучні ж убачылі гэта і абурыліся, кажучы: навошта такое марнатраўства?
9 Бо можна было б гэта дорага прадаць і аддаць убогім.
10 Але Ісус, зразумеўшы, сказаў ім: навошта робіце прыкрасць жанчыне? бо добры ўчынак зрабіла яна для Мяне.
11 Бо заўсёды ўбогіх вы маеце з сабою; а Мяне не заўсёды маеце. Друг. 15, 11.
12 Бо, узліўшы гэтае міра на Маё цела, яна падрыхтавала Мяне на пахаванне.
13 Папраўдзе кажу вам: дзе ні будзе абвяшчацца гэтае Дабравесце па цэлым свеце, будуць казаць і пра тое, што зрабіла яна,- на ўспамін пра яе.
ЗДРАДА ЮДЫ ІСКАРЫЕТА
14 Тады адзін з Дванаццаці, які зваўся Юдаю Іскарыётам, падышоўшы да першасвятароў, Мар. 14, 10; Лук. 22, 4.
15 Сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць срэбранікаў. Зах. 11, 13.
16 I з таго часу ён шукаў зручнага выпадку, каб выдаць Яго.
ВУЧНІ РЫХТУЮЦЦА ДА ПАСХІ
17 У першы ж дзень праснакоў падышлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: дзе хочаш, каб мы падрыхтавалі Табе есці пасху? Зых. 12, 6, 15; Мар. 14, 12; Лук. 22, 7.
18 Ен жа сказаў: ідзіце ў горад, да такога і такога і скажыце яму: "Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе Я зраблю пасху з Маімі вучнямі".
19 I зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус, і падрыхтавалі пасху.
ВЯЧЭРА ГАСПОДНЯЯ
20 Калі ж надышоў вечар, Ен узлёг з дванаццаццю вучнямі. Пс. 40, 10; Мар. 14, 18; Лук. 22, 14; Іаан. 13, 21.
21 I, калі яны елі, сказаў: папраўдзе кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне.
22 I, моцна зажурыўшыся, кожны з іх пачаў казаць Яму: ці не я, Госпадзе?
23 А Ен казаў у адказ: той, хто абмакнуў са Мною руку ў місе, гэты выдасць Мяне.
24 Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але бяда таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепей было б таму чалавеку не радзіцца. Пс. 21, 3; Іс. 53, 3; Дан. 9, 26.
25 У адказ жа Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці не я, Равві? Кажа Ен яму: ты сказаў.
26 А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і паблаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды казаў: прыміце, спажывайце; гэта - цела Маё. Мар. 14, 22; Лук. 22, 19; 1 Кар. 11, 24.
27 I, узяўшы чару і ўзнёсшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце з яе ўсё;
28 Бо гэта кроў Мая Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля даравання грахоў. Мац. 20, 28.
29 Кажу ж вам, што не буду піць з гэтага дня ад гэтага плоду лазы вінаграднай аж да таго дня, калі буду піць яго новым з вамі ў Царстве Майго Бацькі.
30 I, заспяваўшы хвалебную песню, пайшлі на Аліўную гару.
ІСУС ПАПЯРЭДЖВАЕ ПЯТРА: ТРОНЧЫ АДРАЧЭШСЯ АД МЯНЕ
31 Тады кажа ім Ісус: усе вы з-за
Мяне будзеце выпрабаваны ў гэтую ноч, бо напісана: "удару пастуха, і рассыплюцца авечыя чароды". Зах. 13, 7; Мар. 14, 27; Іаан. 16, 32.
32 Пасля Майго ўваскрэсення буду чакаць вас у Галілеі. Мац. 28, 16; Мар. 14, 28.
33 У адказ жа Пётр сказаў Яму: калі і ўсе засумняваюцца ў Табе, я ніколі не паддамся сумненню.
34 Ісус сказаў яму: папраўдзе кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. Мар. 14, 30; Лук. 22, 34; Іаан. 13, 38.
35 Кажа Яму Пётр: хоць бы мне трэба было і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе, Падобна і ўсе вучні сказалі.
ГЕФСІМАНІЯ
36 Тады ідзе з імі Ісус у мясцовасць, званую Гефсіманіяй, і кажа вучням: пасядзіце вы тут, пакуль я пайду памалюся там. Мар. 14, 32; Лук. 22, 39.
37 I, узяўшы Пятра і двух сыноў Заведзеевых, пачаў журыцца і непакоіцца. Пс. 114, 3; Іаан. 12, 27.
38 Тады Ен кажа ім: ахоплена тугою душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і не спіце са Мною.
39 I, адышоўшыся трошкі, упаў ніцма, молячыся і кажучы: Ойча Мой! калі можна, няхай абміне Мяне гэтая чара; і ўсё ж не як Я хачу, а як Ты. Мац. 20, 22; Іаан. 5, 30; Філ. 2, 8; Яўр. 5, 7-8.
40 I прыходзіць да вучняў і знаходзіць, што спяць яны, і кажа Пятру: так і не змаглі адной гадзіны не паспаць са Мною?
41 Не спіце і маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу. Дух бадзёры, а цела слабое.
42 Зноў, другі раз, адышоўшыся, маліўся, кажучы: Ойча Мой, калі не можа абмінуць Мяне гэтая чара, каб Мне не піць яе, няхай будзе воля Твая!
43 I, прыйшоўшы, знайшоў, што яны зноў спалі: бо вочы іх абцяжэлі.
44 I, пакінуўшы іх, Ен зноў пайшоў і памаліўся трэці раз, тое самае слова кажучы.
45 Тады прыходзіць да Сваіх вучняў і кажа ім: вы ўсё яшчэ спіце і адпачываеце; вось наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выданы ў рукі грэшнікаў.
46 Уставайце, хадзем, вось наблізіўся Мой прадаўца.
ЮДАЎ ПАЦАЛУНАК.
3 КАЛАМІ I МЯЧАМІ ВЫ ВЫЙШЛІ УЗЯЦЬ МЯНЕ
47 I, калі Ён яшчэ гаварыў, вось прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасвятароў і старэйшын народу. Мар. 14, 43; Лук. 22, 47; Іаан. 18, 3.
48 Яго прадаўца даў жа ім знак, кажучы: каго пацалую, гэта Ен; хапайце Яго.
49 I тут жа, падышоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! I пацалаваў Яго.
50 А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады, падышоўшы, ускінулі рукі на Ісуса і забралі Яго.
51 I вось адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў свой меч, ударыўшы першасвятаровага раба, адсек яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: вярні твой меч на яго месца; бо ўсе, хто возьме меч, ад мяча загінуць. Быц. 9, 6; Адк. 13, 10.
53 Ці думаеш, што Я не магу ўпрасіць цяпер Майго Бацьку і Ен не дасць Мне больш за дванаццаць легіёнаў Анёлаў? Дан. 7, 10.
54 Як жа спраўдзіцца Пісьмо, што гэта павінна адбыцца? Пс. 21, 2; Іс. 53, 2; Дан. 9, 26.
55 У тую ж гадзіну казаў Ісус да натоўпу: як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб узяць Мяне! я штодня сядзеў з вамі, павучаючы ў святыні, і вы не ўзялі Мяне.
56 Гэта ж усё адбылося, каб спраўдзіліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
НА СУДЗЕ СІНЕДРЫЕНА
57 А тыя, што схапілі Ісуса, завялі Яго да Каіафы, першасвятара, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны. Мар. 14, 53; Лук. 22, 54.
58 Пётр жа здалёку ішоў услед за Ім аж да першасвятаровага двара; і, увайшоўшы ўсярэдзіну, сеў са слугамі, каб убачыць канец.
59 А першасвятары і старэйшыны ды ўвесь сінедрыён шукалі фалынывых сведчанняў супроць Ісуса, каб пакараць смерцю. Пс. 26, 12; 34, 11; Мар. 14, 55.
60 I не знайшлі; і хоць шмат фальшывых сведкаў прыходзіла, не знайшлі; а ўрэшце два фалыпывыя сведкі, прыйшоў- шы,
61 Сказалі: Гэты казаў: "магу зруйнаваць храм Божы і за тры дні збудаваць яго". Мац. 27, 40; Мар. 14, 58; Іаан. 2, 19.
62 Тады першасвятар, устаўшы, сказаў Яму: нічога не адказваеш, што гэтыя сведчаць супроць цябе?
63 Ісус жа маўчаў. I першасвятар сказаў Яму ў адказ: заклінаю Цябе жывым Богам, каб сказаў нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы. Іс. 53, 7; Дзеян. 8, 33.
64 Кажа яму Ісус: ты сказаў; да таго ж скажу вам: зараз вы пабачыце Сына Чалавечага, што будзе сядзець праваруч ад Сілы (Божай) і прыходзіць на воблаках нябесных. Пс. 109, 1; Дан. 7, 13; Мац. 16, 27; Іаан. 6, 62; Дзеян. 1, 11; Рым. 14, 11; 1 фес. 4, 16; Адк. 1, 7.
65 Тады першасвятар разарваў сваё адзенне, кажучы: Ен зневажае Бога! навошта нам яшчэ трэба сведкі? Вось цяпер вы чулі богазнявагу Яго!
66 Як вам здаецца? Яны ж сказалі ў адказ: варты смерці.
67 Тады яны пачалі пляваць Яму ў твар і таўклі Яго кулакамі; другія білі па шчоках, Іс. 50, 6; 53, 3.
68 Прыгаворваючы: скажы нам, Хрысце, хто ўдарыў Цябе?
АДРАЧЭННЕ ПЯТРА
69 Пётр жа сядзеў на дварэ перад домам, і падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам.
70 Ен жа адрокся перад усімі, сказаўшы; не ведаю, што ты кажаш. Мар. 14, 68.
71 А калі ён выходзіў з брамы, убачыла яго другая і кажа тым, што былі там: і гэты быў з Ісусам Назаранінам.
72 I зноў ён адрокся з клятвай: я не ведаю Гэтага Чалавека.
73 А трохі пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты з іх, бо твая гаворка выдае цябе.
74 Тады ён пачаў клясціся і бажыцца: я не ведаю Гэтага Чалавека. I тут жа запяяў певень. Мар. 14, 72.
75 I ўспомніў Пётр сказанае яму Ісусам слова: перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы адтуль, горка заплакаў.
--------------------------------
26, 7. Міра - алей, які выціскалі з нардавага кораня ў Індыі. Яно каштавала вельмі дорага, а таму захоўвалася і прадавалася ў наглуха закаркаванай пляшачцы.
26, 15. "Трыццаць срэбранікаў" - гэта была вызначаная Законам цана раба. Яе і даюць тут у знак знявагі да Хрыста.
26, 17. Дзень праснакоў - перад Пасхаю выпякалася маца; а гаспадар дома абходзіў усе памяшканні, аглядаючы, каб на Пасху не было нічога "кіслага" ў доме.
26, 28. Як некалі на Сінаі Майсей крывёю ахвяр змацоўваў прымірэнне між Богам і Яго народам, так на крыжы Ісус сваёю крывёю сцвярджае "новае" прымірэнне чалавека з Богам, аб чым казалі прарокі. Гэта кроў даравання, бо без крыві яго не бывае, а, з другога боку, чара, якую Ен дае выпіць вучням, сімвал Новага Запавету - новага духоўнага жыцця.
26, 48. "Каго пацалую" - пацалунак быў звычайным прывітаннем пры сустрэчы.
26, 53. Легіён - самае буйное злучэнне рымскай арміі з 6 000 воінаў.
26, 57. Іосіф Каіафа быў кіраўнічым першасвятаром з 18 па 37 г н. э.
|