Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Паводле Мацвея Святое Дабравесце


 

 

Паводле Мацвея Святое Дабравесце

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

Раздзел 24

ЛЁС ІЕРУСАЛІМСКАЙ СВЯТЫНІ

1      I, выйшаўшы са святыні, Ісус збіраўся ісці; ды падышлі Яго вучні, каб паказаць Яму будынкі святыні. Мар. 13, 1 - 2; Лук. 21, 5 - 6.

2      Ен жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэта? Папраўдзе кажу вам: не астанецца тут каменя на камені, які б не разбурыўся. Мар. 13, 2; Лук. 19, 44; 21, 6.

НАБЛІЖЭННЕ КАНЦА СВЕТУ

3      Калі ж Ен сядзеў на Аліўнай гары, падышлі да Яго вучні на адзіноце, кажучы: скажы нам, калі гэта будзе і якая адзнака Твайго прыйсця і сканчэння веку?

4      I ў адказ Ісус сказаў ім: глядзіце, каб хто не падмануў вас. Мар. 13,5; Лук. 21,8; Еф. 5,6; 2 Фес. 2,3.

5      Бо многія прыйдуць пад Маім імем, кажучы: "я Хрыстос"; і шмат каго ўвядуць у зман.

6      Належыць пачуць вам пра войны і ваенныя пагалоскі; глядзіце не жахайцеся; бо гэта павінна адбыцца; але гэта яшчэ не канец.

7      Бо паўстане народ на народ і царства на царства; і будуць голад, і мор, і землятрусы месцамі.

8      Але ўсё гэта пачатак родавых боляў.

9      Тады будуць выдаваць вас на пакуты і будуць вас забіваць; і вас узненавідзяць усе народы за імя Маё. Мац. 10,17; Мар. 13,9; Лук. 21,12; Іаан. 15,20.

10    I тады епакусіцца шмат хто; і будуць выдаваць адзін аднаго і ненавідзець адзін аднаго;

11    I паўстане шмат фалынывых прарокаў і ўвядуць у зман шмат каго.

12    I зза памнажэння беззаконня пахаладае ў многіх любоў;

13    Хто ж выцерпіць да канца, той уратуецца.

14    I будуць абвяшчаць гэтае Дабравесце Царства на цэлым свеце ў сведчанне ўсім народам; тады і прыйдзе канец.

СПУСТАШЭННЕ ІЕРУСАЛІМА

15    Дык вось, калі ўбачыце брыдоту спусташэння, пра якую было сказана праз Даніілапрарока,- што паўстане на святым месцы,- хто чытае, няхай разумее,- Дан. 9,27; Мар. 13,14; Лук. 21,20.

16    Тады ўсе, хто будзе ў Іудзеі, няхай уцякаюць у горы;

17    Хто на даху, няхай не спускаецца, каб узяць штонебудзь са свайго дома;

18    А хто ў полі, няхай не вяртаецца назад, каб узяць сваё адзенне.

19    Бяда ж тым, хто мае ў лоне і корміць грудзьмі ў тыя дні.

20    Маліцеся, каб не выпала вам уцякаць ані ўзімку, ані ў суботу;

21    Бо тады будзе вялікі ўціск, якога не было ад пачатку свету аж дагэтуль і не будзе.

22    I калі б не былі скарочаны тыя дні, ніхто б не ацалеў; але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.

ПРЫЙСЦЕ ХРЫСТОВА

23    Тады, калі хто вам скажа: "вось тут Хрыстос" ці "там",- не верце. Мар. 13,21; Лук. 17, 23.

24    Бо паўстануць фальшывыя Хрыстосы і фальшывыя прарокі і пакажуць знакі вялікія і цуды, каб падмануць, калі ўдасца, і выбраных.

25    Вось Я наперад вам сказаў.

26    Таму, калі скажуць вам: "вось, Ен у пустэльні",- не выходзьце; "вось, Ен ва ўнутраных пакоях",- не верце.

27    Бо як маланка блісне на ўсходзе і відаць аж на захадзе, такое будзе прыйсце Сына Чалавечага.

28    Бо дзе будзе труп, там збяруцца арлы. Лук. 17,37.

29    Зараз жа, пасля дзён уціску, сонца зацьміцца, месяц не дасць свайго святла, зоркі ўпадуць з неба, і нябесныя сілы страсянуцца. Іс. 13,10; Іез. 32,7; Іаіл. 2,31; Мар. 13,24; Лук. 21,25.

30    I тады пакажацца знак Сына Чалавечага на небе: і тады загалосяць усе зямныя плямёны і ўбачаць Сына Чалавечага, што будзе ісці на воблаках нябесных з сілаю і славаю вялікай. Зах. 12,10; Мар. 14,62; АДК. 1,7.

31    I пашле Ен Сваіх Анёлаў з магутнагалосай трубою, і збяруць выбраных Яго з чатырох кірункаў свету ад аднаго краю неба аж да другога. 1 Кар. 15,52; 1 Фес. 4,16.

ПРЫКЛАД ФІГАВАГА ДРЭВА

32    Ад фігавага дрэва прыкладу вучыцеся: калі галінка яго ўжо робіцца мяккаю і выпускае лісце, вы ведаеце, што блізка лета;

33    Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка, пры дзвярах.

34    Папраўдзе кажу вам: не міне гэты род, як усё гэта зробіцца. Мар. 13, 30 - 31.

35    Неба і зямля мінуцца, а Мае словы не знікнуць. Іс. 51,6; 2 Пят. 3, 10.

БУДЗЬМА ГАТОВЫЯ, БО ЧАСУ СКАНЧЭННЯ СВЕТУ НІХТО НЕ ВЕДАЕ

36    Пра дзень жа той і гадзіну ніхто не ведае, ані Нябесныя Анёлы, ані Сын - адзін толькі Бацька.

37    Як Ноевы дні; такое будзе прыйсце Сына Чалавечага. Быц. 7,7; Лук. 17,26; 1 Пят. 3,10.

38    Бо як у дні перад патопам елі і пілі, бралі і выходзілі замуж аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,

39    I не разумелі, аж пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх; такое будзе і прыйсце Сына Чалавечага.

40    Тады два будзе ў полі: адзін возьмецца, а другі пакінецца.

41    Дзве будуць малоць у жорнах: адна возьмецца, другая пакінецца.

42    Дык будзьце пільныя, бо вы не ведаеце, у якую гадзіну прыйдзе Госпад ваш. Мац. 25, 13; Мар. 13, 33.

43    Ведайце ж гэта, што калі б знаццё гаспадару, у каторую варту прыйдзе злодзей, то ён пільнаваў бы і не даў бы падкапаць свайго дома. Лук. 12, 39; 1 Фес. 5, 2; Адк. 16, 15.

44    Таму і вы будзьце гатовыя, бо ў гадзіну, у якую вы не спадзеяцеся, прыйдзе Сын Чалавечы.

ПРЫПАВЕСЦЬ ПРА ВЕРНАГА I НЯВЕРНАГА РАБА

45    Хто ж верны і разумны раб, якога паставіў яго гаспадар над сваёю чэляддзю, каб даваў у пару ім есці? Лук. 12, 42; 1 Кар. 4, 2.

46    Шчаслівы той раб, якога яго гаспадар, прыйшоўшы, знойдзе, што ён робіць гэта. Адк. 16, 15.

47    Папраўдзе кажу вам, што над усім сваім маёнткам ён паставіць яго.

48    Калі ж той нядбайны раб скажа ў сэрцы сваім: марудзіць прыйсці мой гаспадар;

49    I пачне біць іншых рабоў, сваіх таварышаў, есці і піць з п'яніцамі,

50    То прыйдзе гаспадар таго раба ў дзень, у які той не чакае, і ў гадзіну, якой той не ведае,

51    I адлучыць яго, і вызначыць яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.

 

 

--------------------------------

24, 1 - 2. Іерусалімскі Храм з белага мармуру, пакрыты золатам, стаяў на Сіёнскай гары, вяршыня якое дзеля гэтага была скапана. Ен так зіхацеў на сонцы, што цяжка было глядзець на яго. Па краях Храма знойдзены камяні даўжынёю ад 5 да 12,5 метраў, вагою больш за 100 тон. Як іх высякалі і як іх даставілі на месца, і цяпер астаецца загадкаю. Ісусавы вучні, убачыўшы такую красу, былі ўражаны ёю і не маглі не паказаць яе Хрысту. У 70 годзе рымляне зруйнавалі Храм дашчэнту. Не адноўлены ён і сёння.

24, 28. Маюцца на ўвазе сцягі рымскіх легіёнаў, што акружаюць асуджаны Іерусалім.

24, 28. Тут "век" абазначае ўвесь час да другога прыйсця, калі "часу ўжо не будзе".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст