01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
25
1 „Тады падобнае будзе гаспадарства нябёснае да дзесяцёх дзявушчых, што, узяўшы лянпы свае, вышлі на пярэймы маладому. 2 Зь іх пяць было мудрых і пяць неразумных. 3 Неразумныя, узяўшы лянпы свае, не ўзялі́ із сабою алівы. 4 Мудрыя ж узялі́ алівы ў судзінах ізь лянпамі сваімі. 5 I як малады задлякаўся, то задрымалі ўсі й паснулі. 6 I а поўначы разьлёгся крык: 'Гля, малады йдзець, выходзьце на пярэймы яму!' 7 Тады ўсталі дзявушчыя тыя і агле́дзелі лянпы свае. 8 Неразумныя ж сказалі мудрым: 'Дайце нам алівы вашае, бо лянпы нашыя гаснуць'. 9 А мудрыя адказалі: 'Калі б нам і вам ня стала, валей пайдзіце да прадаўнікоў і купіце сабе'. 10 А як пайшлі яны купляць, прышоў малады, і гатовыя ўвыйшлі зь ім на вясельную чэсьць, і дзьверы замкнуліся. 11 Потым прыходзяць і іншыя дзявушчыя, кажучы: 'Спада́ру, спада́ру! адчыні нам'. 12 Ён жа адказаў ім і сказаў: 'Запраўды кажу вам: ня знаю вас'. 13 Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, каторае прыйдзе Сын Людзкі.
14 „Бо Ён учыне, як чалавек, што, пакідаючы дом, гукну́ў слугаў сваіх і паручыў ім маемасьць сваю: 15 I аднаму даў ён пяць таланёў, другому два і іншаму адзін, кажнаму подле здольнасьці ягонае; і зараз пакінуў дом. 16 Тый, што адзяржаў пяць таланёў, зараз пайшоў, і таргаваў на іх, і прыдбаў другія пяць таланёў. 17 Чыста так і тый, што адзяржаў два талані, прыдбаў другія два. 18 Тый жа, што адзяржаў адзін талань, пайшоў, і пакапаў зямлю, і схаваў срэбла спадара свайго. 19 Па даўгім часе, прыходзе спадар слугаў тых і вымагае ў іх лічбы. 20 I тый, што адзяржаў пяць таланёў, падышоўшы, прынёс другія пяць таланёў, кажучы: 'Спада́ру! пяць таланёў ты перадаў імне; во другія пяць таланёў я прыдбаў'. 21 Спадар ягоны сказаў яму: 'Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго'. 22 Прышоў і тый, што адзяржаў два талані, і сказаў: 'Спадару! два талані ты перадаў імне; во другія два талані я прыдбаў на іх'. 23 Спадар ягоны сказаў яму: 'Добра, добры а верны слуга! у нячысьленым ты быў верны, над чысьленым пастанаўлю цябе; увыйдзі ў радасьць спадара свайго'. 24 Падыйшоў і тый, што адзяржаў адзін талань, і сказаў: 'Спада́ру! я знаў цябе, што ты чалавек стродкі, жнеш, ідзе ня сеяў, і зьбіраеш, ідзе не рассыпаў; 25 I, баяўшыся, пайшоў і схаваў талань гвой у зямлі; во табе твае'. 26 Спадар жа, адказуючы, сказаў яму: 'Нягодны а ляны слуга! ты ведаў, што я жну, ідзе не пасеяў, і зьбіраю, ідзе не рассыпаў; 27 Затым належыла табе аддаць срэбла мае пенязяменам, і я прышоўшы, адзяржаў бы маё з прыбыткам. 28 Дык вазьміце ў яго талань і дайце маючаму дзесяць таланёў, 29 Бо кажнаму маючаму дасца, і ён будзе мець дастатак, а ў нямаючага адыймецца й тое, што мае. 30 А некарыснага слугу кіньце да цемрадзі навоннае; там будзе плач а скрыгот зубамі'.
31 „Як Сын Людзкі́ прыйдзе ў славе Сваёй, і ўсі сьвятыя ангілы зь Ім, тады сядзе на пасадзе славы Свае; 32 I зьбяруцца перад Ім усі народы; і адлуча адны ад адных, як пастыр адлучае авечкі ад казлоў; 33 I пастанове авечкі па правіцы Свае, а казлы - па лявіцы. 34 Тады скажа Кароль тым, што па правіцы Ягонае: „Прыйдзіце, дабраславёныя Айца Майго, адзяржыце на спадак гаспадарства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету; 35 Бо Я прагнуў, і вы далі́ Імне есьці; сьмяг, і вы далі́ Імне піць; быў чужані́нам, і вы частавалі Мяне; 36 Быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы даведаліся Мяне; у вязьніцы быў, і вы прышлі да Мяне". 37. Тады адкажуць Яму справядлівыя, кажучы: 'Спада́ру! калі мы бачылі Цябе прагнучага, і далі́ есьці? альбо ўсьмяглага, і далі́ піць? 38 Калі мы бачылі Цябе чужані́нам, і частавалі? альбо голага, і аддзелі? 39 Калі мы бачылі Цябе хворага альбо ў вязьніцы, і даведаліся Цябе?' 40 I, адказуючы, Кароль скажа ім: 'Запраўды кажу вам: на колькі вы зрабілі гэта аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, то зрабілі Імне'. 41 Тады скажа й тым, што па лявіцы: 'Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, прыгатаваны нячысьціку а ангілам ягоным; 42 Бо Я прагнуў, і вы не далі́ Імне есьці; сьмяг, і вы не далі́ Імне піць; 43 Быў чужані́нам, і не пачаставалі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў вязьніцы, і не даведаліся Мяне'. 44 Тады й яны, адказуючы, скажуць: 'Спада́ру! калі мы бачылі Цябе прагнучага, альбо сьмягнучага, альбо як чужані́на, альбо голага, альбо хворага, альбо ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?' 45 Тады, адкажа ім, кажучы: 'Запраўды кажу вам: як не зрабілі гэтага аднаму з гэтых найменшых, то не зрабілі Імне'. 46 I пойдуць гэтыя на кару вечную, а справядлівыя да жыцьця вечнага".
|