01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
24
1 I Ісус, вышаўшы ізь сьвятыні, пайшоў; і дабліжыліся ву́чанікі Ягоныя, ка́б паказаць Яму будынкі сьвятыні. 2 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Ці бачыце ўсе гэта? Запраўды кажу вам: не застане́цца тут каменя на каменю, каторы ня будзе ськінены".
3 Як жа сядзеў Ён на ґары Аліўнай, то дабліжыліся да Яго ву́чанікі асобна й папыталіся: „Скажы нам, калі гэта будзе? і якая пазнака Твайго прыходу й сканчэньня веку?"
4 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Сьцеражыцеся, каб хто ня зьвёў вас; 5 Бо шмат хто прыйдзе пад імям Маім і будуць казаць: 'Я Хрыстос' і шмат зьвядуць. 6 Таксама будзеце чуць войны а дзейкі праз войны. Глядзіце, не лякайцеся, бо належа ўсяму гэтаму быць; але гэта яшчэ не канец.
7 „Бо паўстане народ на народ, і гаспадарства на гаспадарства, і будуць галадові, мор а трасеньне зямлі ў розных месцах. 8 Усе гэта пачатак тру́дненьня. 9 Тады будуць аддаваць вас на мукі й забіваць вас; і вас будуць ненавідзіць усі народы за імя Мае. 10 I тады спакусіцца шмат хто; і адзін аднаго ізрадзяць, і зьненавідзяць адзін аднаго.
11 „I паўстане шмат хвальшывых прарокаў, ды зьвядуць шмат каго; 12 I, з прычыны памнажэньня бяспраўя, у шмат каго асьцюдзянее любоў. 13 Хто вытрывае да канца, спасецца. 14 I будуць пашыра́ць гэтую Евангелю гаспадарства па ўсім сьвеце, на сьветчаньне ўсім народам; і тады настане канец.
15 „Дык як абачыце гідоту спустошаньня, сказа́ную прарокам Данелям, на сьвятым месцу стаячую, - чытаючы хай разумее, - 16 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцякаюць у горы; 17 I хто на страсе, тый хай ня сходзе ўзяць што-лень із дому свайго; 18 I хто на полю, тый хай не зварачаецца назад узяць адзецьці свае.
19 „Бяда цяжарным а соючым тых дзён! 20 Маліцеся, каб ня прылучыліся ўцекі вашы ўзімку альбо ў сыботу; 21 Бо тады будзе вялікая атуга, якое ня прылучылася ад пачатку сьвету дагэтуль, і ніяк ня станецца. 22 I калі б не скараціліся тыя дні, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных скароцяцца тыя дні.
23 „Тады, калі хто скажа вам: 'Во тут Хрыстос', альбо 'во тут', - ня верце; 24 Бо паўстануць хвальшывыя хрысты а хвалынывыя прарокі і дадуць вялікія знакі́ а дзівы, каб спадмануць, калі магчыма, і абраных. 25 Вось, Я наперад сказаў вам.
26 „Дык, калі скажуць вам: 'Вось, Ён на пустыні́', - ня выходзьце; 'вось, у сховах', - ня верце; 27 Бо, як маланьня выходзе з усходу і бывае відаць ажно на захадзе, так будзе прыход Сына Людзкога. 28 Бо, ідзе будзе труп, там зьбяруцца й арлы.
29 „I зараз, па атузе тых дзён, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае, і зоры зваляцца зь неба, і сілы нябёсныя захістаюцца. 30 Тады зьявіцца знак Сына Людзкога на небе; і тады заплачуць усі плямёны земныя і абачаць Сына Людзкога, на булакох нябёсных ідучага з моцаю а сілаю вялікай. 31 І пашлець ангілаў Сваіх із трубою вялікаю, і зьбяруць абраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад аднаго канца нябёсаў аж да другога.
32 „Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: як галуза яе мякчэе й пушчае лісьцё, вы ведаеце, што лета блізка; 33 Дык, як вы абачыце ўсе гэта, ведайце, што блізка, у дзьвярох, 34 Запраўды кажу вам: ня мінець род гэты, як усе гэта станецца; 35 Неба й зямля прамінуць, але слова Мае не прамінець.
36 „Празь дзень жа тый а гадзіну ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец Мой адзін. 37 Але як было за дзён Ноя, так будзе і ў прыход Сына Людзкога; 38 Бо як за дзён перад патопаю елі, пілі́, жаніліся й выходзілі замуж да таго дня, калі ўвыйшоў Ной у караб, 39 I ня зналі, пакуль ня прышла патопа і не забрала ўсіх, - так будзе й прыход Сына Людзкога.
40 Тады будзе двух на полю: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 41 Дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.
42 „Дык будзьце чука́выя, бо ня ведаеце, каторае гадзіны Спадар ваш прыйдзе. 43 Але гэта вы ведаеце, што калі б ведаў дамовы гаспадар, каторае варты прыйдзе злодзей, то быў бы чукавы і ня даў бы падкапацца пад дом свой. 44 Дык і вы будзьце гатовы, бо, каторае гадзіны ня думаеце, прыйдзе Сын Людзкі.
45 „Дык хто верны а разумны слуга, каторага гаспадар прызначыў над дамоваю сваёй, даваць ежу ў пару? 46 Шчасьлівы тый слуга, каторага гаспадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 47 Запраўды кажу вам, што ён прызнача яго над усёй маемасьцяй сваёй.
48 „Калі ж благі слуга тый скажа ў сэрцу сваім: 'Длякаецца гаспадар мой прыйсьці'; 49 I пачнець біць сяброў сваіх, і есьці а піць із п'яніцамі, - 50 То прыйдзе гаспадар слугі таго дня, каторага ён не спадзяецца, і гадзіны, каторае ня ведае, 51 I разатнець яго на часьці, і прызнача дзель ягоную з двудушнікамі; там будзе плач а скрыгот зубамі.
|