Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

21

1 I як дабліжыліся да Ерузаліму, і прышлі да Віффаґі, у кірунку гары Аліўнае, тады Ісус паслаў двух ву́чанікаў, 2 Кажучы ім: „Пайдзіце да сяла, што проста перад вамі; і зараз знойдзеце асьліцу прывяза́ную і асьлянё зь ею; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне. 3 I калі хто скажа вам што-лень, скажыце: 'Спадар патрабуе іх', і як стой пашлець іх". 4 А сталася гэта, каб спаўні́лася сказа́нае прарокам, каторы кажа: 5 „Скажыце дачцэ Сыёнскай: гля, Кароль твой ідзець да цябе, лагодны й сеўшы на асьліцы а на асьляняці, сыну пад ігом будучай". 6 Ву́чанікі пайшлі й зрабілі так, як расказаў ім Ісус: 7 Прывялі асьліцу а асьлянё, і паклалі на іх адзецьці свае, і Ён сеў на іх. 8 I бальшыня груду слала адзецьці свае на дарозе, а іншыя сьціналі галузкі зь дзерваў і слалі на дарозе. 9 А груды, што йшлі сьпераду й адзаду за Ім, гука́лі: „Госанна Сыну Давідаваму! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова! Гасанна ў вышах!" 10 I як уступіў Ён у Ерузалім, усе места ўзрушылася, кажучы: „Хто гэта?" 11 I груд казаў: „Гэта прарока Ісус із Назарэту Ґалілейскага". 12 I ўвыйшоў Ісус у сьвятьгаю, і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні, і сталы пенезяменаў абярнуў, і ўслоны прадаўнікоў галубоў. 13 I кажа ім: „Напісана: 'Дом Мой домам малітвы будзе названы', вы ж яго робіце пячораю грабежнікаў".

14 I дабліжыліся да Яго ў сьвятыні нявісныя а кульгавыя, і Ён уздаравіў іх.

15 Найвышшыя сьвятары а кніжнікі, абачыўшы чудосы, што Ён учыніў, і дзеці каторыя гука́лі ў сьвятыні й казалі: „Госанна Сыну Давідаваму!" абурыліся. 16 I сказалі Яму: „Ці чуеш, што яны кажуць?" Ісус жа кажа ім: „Але! хіба́ вы ніколі ня чыталі: 'З вуснаў дзяцей а сыноў Ты ўладзіў хвалу́'".

17 I, пакінуўшы іх, вышаў вонкі зь места да Віфані, і пераначаваў там.

18 Нараніцы ж, ідучы да места, запрагнуў. 19 I абачыўшы ля дарогі адну фіґу, падышоў да яе і, нічога не знайшоўшы на ёй, апрача адных лістоў, кажа ёй: „Хай і наперад ня будзе ад цябе плоду на векі!" I фіґа якга́ ссохла. 20 Абачыўшы гэта, ву́чанікі дзіваваліся, кажучы: „Як гэта якга ссохла фіґа ?" 21 Ісус жа, адказуючы, сказаў ім: „Запраўды кажу вам: калі будзеце мець веру і не суміце́ся, ня толькі зробіце тое, што зь фіґаю, але калі й гары гэтай скажаце: 'Падыйміся й кінься ў мора', - будзе; 22 I ўсе, чаго папросіце ў малітве, верачы, адзяржыце́".

23 I як прышоў Ён да сьвятыні й вучыў, дабліжыліся да Яго найвышшыя сьвятары а старцы народу і сказалі: „Якой уладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў гэтую ўладу?" 24 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас праз адно; калі праз тое скажаце Імне, то й Я вам скажу, якой уладаю гэта раблю. 25 Хрэст Яанаў скуль быў: зь нябёсаў ці ад людзёў?" Яны ж разважалі мяжсобку: „Калі скажам: 'Зь нябёсаў', то Ён скажа: 'Чаму вы не паверылі яму?' 26 А калі сказаць: 'Ад людзёў', - баімся груду, бо ўсі ўважаюць Яана за прароку". 27 I, адказуючы Ісусу, яны сказалі: „Ня ведаем". Сказаў ім і Ён: „I Я вам не скажу, якой уладаю гэта раблю.

28 „А як вам здаецца? Якісь чалавек меў двое дзяцей; і ён, прыступіўшы да першага, сказаў: 'Дзяцё! пайдзі, сядні рабі на вінішчу маім'. 29 Але яно, адказуючы, сказала: 'Не хачу'; а потым, пакаяўшыся, пайшло. 30 I падышоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Гэта, адказуючы, сказала: 'Іду, спада́ру'; і не пайшло. 31 Каторае з дваіх спаўні́ла волю айцову?" Кажуць Яму: „Першае". Ісус кажа ім: „Запраўды кажу вам, што мытнікі а бязулі йдуць сьпераду вас да гаспадарства Божага. 32 Бо прышоў да вас Яан дарогаю справядлівасьці, і вы не паверылі яму; але мытнікі а бязулі паверылі яму; вы ж, і бачыўшы гэта, не пакаяліся потым, каб паверыць яму.

33 „Паслухайце другую прыпавесьць. Быў адзін гаспадар дамовы, каторы засадзіў вінішча, агарадзіў яго навокал і выкапаў таўчэльню, пастанавіў вежу і, паручыўшы яго вінаром, адышоў. 34 I як дабліжыўся час пладоў, ён паслаў служцоў сваіх да вінароў узяць плады свае. 35 Вінары, схаліўшы служцоў ягоных, аднаго набілі, другога забілі а іншага ўкаменавалі. 36 Ізноў паслаў ён іншых служцоў, балей за першых; і яны зрабілі ім тое самае. 37 Наапошку, паслаў ён ім сына свайго, кажучы: 'Будуць мець павагу да сына майго'. 38 Але вінары, абачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: 'Гэта спадкаемца; пайдзі́ма, забіма яго, і нам спадзець спадак'. 39 I, узяўшы яго, выкінулі зь вінішча й забілі, 40 Дык, як гаспадар вінішча прыйдзе, што зробе ён гэным вінаром?" 41 Кажуць яму: „Ён неміласьці́ўна выгубе гэных нягоднікаў, а вінішча сваё паруча іншым вінаром, што будуць плады аддаваць яму ўпару". 42 Ісус кажа ім: „Хіба́ вы ніколі ня чыталі ў Пісьме: 'Камень, што адкінулі будаўнічыя, тый самы стаў галавою вугла; ад Спадара гэта, і дзіўна ў вачох нашых'? 43 Дык кажу вам: гаспадарства Божае будзе аднята ў вас і дана народу, плады даючаму. 44 I тыя, што зваляцца на гэты камень, разаб'юцца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле".

45 I чуўшы прыпавесьці Ягоныя, найвышшыя сьвятары а фарысэі ўцямілі, што Ён празь іх гукае, 46 I як стараліся схапіць Яго, баяліся груду, бо мелі Яго за прароку.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст