01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
20
1 „Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае. 2 I, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае. 3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы. 4 I тым сказаў: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам". Яны пайшлі. 5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое. 6 I каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: „Што вы стаіце́ тут увесь дзень, дзяньгубячы?" 7 Яны кажуць: „Ніхто нас не згадзіў". Ён кажа ім: „Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце́". 8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: „Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых". 9 I прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару. 10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару. 11 I, адзяржаўшы, пачалі́ наракаць на гаспадара дамовы, кажучы: 12 „Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад". 13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: „Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною? 14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе. 15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?" 16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя - апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных".
17 I манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх ву́чанікаў асобна й сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі́ будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць; 19 I выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне".
20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго. 21 Ён сказаў ёй: „Чаго ты хочаш?" Яна кажа Яму: „Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім". 22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: „Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?" Яны кажуць Яму: „Можам". 23 I кажа ім: „Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага - не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой".
24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў. 25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: „Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі. 26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы; 27 I хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка; 28 Таксама як Сын Людзкі́ ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат".
29 I як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд. 30 I вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загука́лі, кажучы: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: „Зьмілуйся над намі, Спада́ру, Сыну Давідаў!" 32 Ісус, адзержыўшыся, пагука́ў іх і сказаў: „Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?" 33 Яны кажуць Яму: „Спада́ру, каб адчыніліся вочы нашы". 34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі́ бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім.
|