01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
2
1 Як жа нарадзі́ўся Ісус у Бэтлееме Юдэйскім, за дзён караля Гірада, вось, мудрыцы з усходу прыбылі́ да Ерузаліму й сказалі: 2 „Ідзе кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? бо мы бачылі на ўсходзе зорку Ягоную і прышлі пакланіцца Яму". 3 Пачуўшы гэта, кароль Гірад парушыўся, і ўвесь Ерузалім ізь ім. 4 I, зьбершы ўсіх найвышшых сьвятароў а кніжнікаў люду, распытаваў у іх, ідзе меў Хрыстос нарадзіцца. 5 I яны сказалі яму: „У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісаў прарока: 6 'І ты, Бэтлееме, зямля Юдзіна, ані ня меншы памеж правадыроў Юдзіных, бо зь цябе выйдзе правадыр, што будзе пасьціць люд Мой - Ізраеля'".
7 Тады Гірад пата́й прыгу́каў мудрыцоў і дакладна ў іх выведаў праз час, калі зьявілася зорка. 8 I, пасылаючы іх да Бэтлеему, сказаў: „Ідзіце і ўсё дакладна даведайцеся празь Дзецянё; і, як толькі знойдзеце Яго, накажыце імне, каб і я прышоў а пакланіўся Яму". 9 Яны ж выслухалі караля й пайшлі. I вось, зорка, што яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, аж пакуль, прыйшоўшы, ня стала над местам, ідзе было Дзецянё. 10 I, абачыўшы зорку, яны ўзрадава́ліся радасьцяй надзвычайнай. 11. І, увыйшоўшы ў хату, абачылі Дзецянё з Марыяю, Маткаю Ягонай, і, паўшы, пакланіліся Яму; і адчыніўшы скарбы свае, абраклі Яму дары: золата, кадзіла а міру. 12 I, перасьцярэжаныя Богам у сьне, каб не зварача́ліся да Гірада, адышлі яны іншай дарогаю да краю свайго.
13 I, як яны адышлі, вось, ангіл Спадароў зьявіўся Язэпу ў сьненьню, кажучы: „Устань, вазьмі Дзецянё а Маці Ягоную, і ўцякай да Ягіпту, і будзь там, пакуль Я не скажу табе; бо Гірад будзе шукаць Дзецяняці, каб загубіць Яго". 14 I. ён устаў, узяў Дзецянё а Маці Ягоную ночы, і зда́ліўся да Ягіпту. 15 I быў там аж да сьмерці Гірада, каб спаўні́лася сказанае Спадаром прарокам: „Зь Ягіпту Я прыгу́каў Сына Свайго".
16 Тады Гірад, абачыўшы, што мудрыцы насьміяліся зь яго, надта загневаўся, і паслаў, і забіў усі дзеці, што былі ў Бэтлееме а ў вусіх аколіцах яго, ад двух год і ніжэй, подле часу, каторы ён распытаў у мудрыцоў. 17 Тады спаўні́лася сказанае Ярэмам прарокам: 18 „Быў чуваць голас у Раме, галашэньне а плач а шмат жалобы: Рахіль плача па дзяцёх сваіх і не даецца пацешыць, бо іх няма".
19 Але, як Гірад памер, вось, ангіл Спадароў зьявіўся ў сьненьню Язэпу ў Ягіпце, 20 Кажучы: „Устань, вазьмі дзецянё а маці Ягоную і йдзі да зямлі Ізраелявае, бо памерлі тыя, што шукалі жыцьця Дзецяняці". 21 І ён устаў, і ўзяў Дзецянё а Маці Ягоную, і прышоў да зямлі Ізраелявае. 22 Але пачуўшы, што каралюе ў Юдэі Архелай, - замест Гірада, бацькі свайго, - пабаяўся йсьці туды; а ў сьненьню перасьцярэжаны, адыйшоў да зямлі Ґалілейскае. 23 I прыйшоў, і жыў у месьце, званым Назарэт, каб спаўнілася сказанае прарокамі, што Ён Назарэцяні́нам будзе названы.
|