Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

15

1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы: 2 „Чаму ву́чанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб". 3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: „Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго? 4 Бо Бог расказаў: 'Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць'. 5 А вы кажаце: 'Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе, 6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю'. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго. 7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая: 8 'Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне; 9 Але дарма́ кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх'".

10 I прыгу́каўшы груд, сказаў ім: „Слухайце й разумейце: 11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну́; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну́".

12 Тады ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: „Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?" 13 Але Ён, адказуючы, сказаў: „Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена; 14 Пакіньце іх, яны - нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму".

15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: „Зьясьні нам прывавесьць гэтую". 16 Ісус сказаў: „Нягож і вы яшчэ не разумееце? 17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон? 18 А выходзячае з роту - із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну́; 19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні. 20 Гэта брудзяне людзіну́; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны".

21 I, вышаўшы стуль, Ісус зда́ліўся ў краіны тырскія а сыдонскія. 22 I вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: „Зьмілу́йся над імною, Спада́ру, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю". 23 Але Ён не адказаў ані слова. I ву́чанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: „Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі". 24 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага". 25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: „Спада́ру! памажы імне". 26 Ён жа, адказуючы, сказаў: „Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам". 27 Яна ж сказала: „Але, Спада́ру! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных". 28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: „О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго". I ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны. 29 I, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там. 30 I прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх; 31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гу́каючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага.

32 Ісус жа, прыгу́каўшы ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе". 33 I кажуць ву́чанікі: „Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?". 34 I сказаў ім Ісус: „Колькі маеце букаткаў?" А яны кажуць: „Сем і колькі рыбак". 35 I Ён расказаў грудом сесьці на зямлі. 36 I ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў ву́чанікам Сваім, а ву́чанікі - груду. 37 I елі ўсі, і пад'елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных; 38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей. 39 I, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст