Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

12

1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; ву́чанікі Ягоныя запра́глі і пачалі каласаваць а есьці. 2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: „Гля, ву́чанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу". 3 Ён жа сказаў ім: „Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім? 4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром? 5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі́ бязьвінныя? 6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню. 7 Калі б вы ведалі, што знача: 'міласэрдзя хачу, а не аброку', то ня судзілі б бязьвінных; 8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы".

9 I, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную. 10 I вось, чалавек із сухою рукою. I папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: „Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?" 11 Ён жа сказаў ім: „Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне? 12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро. 13 Тады кажа чалавеку таму: „Выцягні руку́ сваю"; I ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая.

14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго. 15 Але Ісус, даведаўшыся, зда́ліўся стуль. I пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх. 16 I забараніў ім азнаймляць празь Яго, 17 Каб спаўні́лася сказа́нае Ісаям прарокам, што кажа: 18 „Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам; 19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага; 20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі; 21 I на імя Ягонае спадзявацца будуць народы".

22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гу́каць і бачыць. 23 I зумеўся ўвесь груд, і гу́каў: „Ці ня гэта Сын Давідаў?" 24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: „Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў". 25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое. 26 I калі шайтан шайтана́ выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае? 27 I калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае.

29 „Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны. 30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае. 31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём. 32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.

33 „Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду. 34 Родзе га́давы! як вы можаце гу́каць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гу́каюць вусны. 35 Добрая людзіна́ з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна́ з благога скарбу выносе благое. 36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны; 37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны".

38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: „Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць". 39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: „Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі; 40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі́ будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы. 41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад ка́зані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну. 42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.

43 „Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе; 44 Тады кажа: 'Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў'; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным; 45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне́ тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім".

46 Вось, як Ён яшчэ гу́каў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім. 47 I хтось сказаў Яму: „Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою". 48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: „Хто маці Мая? і хто браты Мае?" 49 I, паказаўшы рукою Сваёй на ву́чанікаў Сваіх, сказаў: „Во маці Мая а браты Мае; 50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст