Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Мацьвея


 

 

Евангеля подле сьвятога Мацьвея

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27
– 28

 

10

1 I пагука́ўшы двананцацёх ву́чанікаў Сваіх, Ён даў ім моц над нячыстымі духамі, выганяць іх, і ўздараўляць усялякую хваробу і ўсялякае няўздоленьне.

2 Вось жа двананцацёх апосталаў імёны гэткія: першы Сымон, званы Пётрам, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зэведэяў а Яан, брат ягоны, 3 Піліп а Варфаламей, Хама а Мацьвей мытнік, Якаў Алфеяў а Леўвей, каторага мянушка была́ Хвадзей, 4 Сымон Каноянін а Юда Іскарыёт, што й ізрадзіў Яго. 5 Гэтых двананцацёх паслаў Ісус і расказаў ім, кажучы:

„На дарогу да паган не хадзіце і да места Самарскага ня ўходзьце; 6 Але вале́й ідзіце да загінулых авец дому Ізраелявага. 7 I ходзячы, абяшчайце, кажучы: 'Дабліжылася гаспадарства нябёснае'. 8 Хворых уздараўляйце, пракажаных ачышчайце, мертвых ускрышайце, нячысьцікаў выганяйце; дарма́ адзяржалі, дарма́ давайце. 9 Не бярыце із сабою ані золата, ані срэбла, ані медзі ў чарэслы свае, 10 Ані хатуля ў дарогу, ані дзьвюх сарочкаў, ані вобую, ані посаха, бо працаве́нь варты еміны свае. 11 Да якога места альбо селішча ня ўвыйшлі б вы, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце. 12 А ўходзячы ў дом, вітайце яго, кажучы: 'Супакой дому гэтаму'; 13 I калі дом будзе годны, то супакой ваш зыйдзе на яго; а калі ня будзе годны, то супакой ваш да вас зьвернецца. 14 А калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому альбо зь места таго, атрасіце пыл із ног сваіх. 15 Запраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садомскай а Ґоморскай у дзень суду, чымся месту таму.

16 „Вось, я пасылаю вас, як авечкі сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як га́ды, і нявінныя, як галубы. 17 Сьцеражыцеся ж людзёў, бо яны будуць выдаваць вас радам і ў бажніцах сваіх будуць біць вас. 18 I павядуць вас да правадыроў а каралёў за Мяне, на сьветчаньне ім а паганам. 19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся, як або што казаць; бо ў тым часе дана будзе вам, што сказаць; 20 Бо ня вы будзеце гу́каць, але Дух Айца вашага будзе гу́каць у вас.

21 „I выдасьць брат брата на сьмерць, і айцец - дзяцё; і паўстануць дзеці на бацькоў і заб'юць іх. 22 I будуць усі ненавідзіць вас за імя Мае, але хто вытрывае да канца, спасецца.

23 „Калі ж вас будуць гнаць у вадным месьце, бяжыце да другога. Бо запраўды кажу вам: не пасьпееце абыйсьці местаў Ізраелявых, як прыйдзе Сын Людзкі́. 24 Ву́чанік не пераходзе вучыцеля, ані слуга - гаспадара свайго. 25 Досыць ву́чаніку, каб ён быў, як вучыццель ягоны, і слузе, каб ён быў, як гаспадар ягоны. Калі ж гаспадара дому назвалі вельзэвулам, пагатове - хатніх ягоных. 26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што не адкрылася б, і тайнага, праз што не даведаліся б. 27 Што кажу вам у цямноце, кажыце ў сьвятліні; і што чуеце на вуха, разгалашайце на стрэхах.

28 „I ня бойцеся забіваючых цела, а душы ня могучых забіць; а вале́й бойцеся таго, хто можа душу́ й цела загубіць у пекле. 29 Хіба двух вераб'ёў не прадаюць за пенязь, і ні водзін ізь іх ня зваліцца на зямлю бяз волі Айца вашага; 30 У вас жа й валасы на галаве ўсі палічаны; 31 Дык ня бойцеся ж, бо вы пераходзіце шмат вераб'ёў. 32 Дык кажнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго вызнаю й Я перад Айцом Маім, што ў нябёсах; 33 А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго адракуся й Я перад Айцом Сваім, што ў нябёсах.

34 „Ня думайце, што Я прышоў прыне́сьці супакой на зямлю; не супакой прышоў Я прынесьці, але меч; 35 Бо Я прышоў пастанавіць чалавека супроці айца ягонага, і дачку супроці маткі ейнае, і нявестку супроці сьвякрыві ейнае. 36 I непрыяцелі людзіны хатнія яе. 37 Хто любе айца альбо маці балей за Мяне, ня годны Мяне; і хто любе сына альбо дачку балей за Мяне, ня годны Мяне. 38 I хто не бярэць крыжа свайго і ня йдзець за Імною, тый ня годны Мяне. 39 Хто знойдзе жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго. 40 Хто прыйме вас, прыймае Мяне; а хто прыймае Мяне, прыймае таго, хто паслаў Мяне. 41 Хто прыймае прароку ў імя прарокі, адзяржыць нагароду прароцкую; і хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, адзяржыць нагароду справядлівага. 42 I хто дасьць піць аднаму з малых гэтых коўню сьцюдзёнае вады ў імя ву́чаніка, запраўды кажу вам аніяк ня згубе нагароды свае".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст