Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 20 лістапада - Перадсьвяцьце Ўводзінаў у сьвятыню Найсьвяцейшае Багародзіцы і сьвятых Рыгора і Прокла


 

 

20 лістапада - Перадсьвяцьце Ўводзінаў у сьвятыню Найсьвяцейшае Багародзіцы і сьвятых Рыгора і Прокла

Літургія

Вячэрня

Трапары

Трапар перадсьвяцьця (тон 4). Сёньня Ганна прадвяшчае радасьць, узрасьціўшы плод, што разганяе сум, адзіную Заўсёды Дзеву. Згодна з абяцаньнем, яна прыводзіць з радасьцю ў сьвятыню Гасподнюю Тую, якая мае быць чыстаю Маці і сьвятыняю Бога Слова.

Трапар сьвятых (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі з Тваёй заўсёднай лагоднасьцю: не пераставай быць спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.

Кандак перадсьвяцьця (тон 4). Сёньня ўвесь сьвет поўніцца радасьцю дзеля слаўнай урачыстасьці Маці Божае і ўсклікае: "Вось жыльлё нябеснае".


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст