Літургія
Вячэрня
Трапар (тон 4): Пачуўшы кліч Госпада Хрыста, які зьявіўся на зямлі людзям на радасьць, ты ахвотна, пакінуўшы мытню, пайшоў за Ім, і стаўся выбраным апосталам і сусьветным вестуном Евангельля. Дзеля гэтага шануем памяць тваю, боганатхнёны Мацьвею. Малі міласэрнага Бога, каб Ён дараваў адпушчэньне грахоў душам нашым.
Кандак (тон 4): Адкінуўшы ярмо мытніцтва, ты прыпрогся да ярма праведнасьці. Як адмысловы купец, ты набыў багацьце, якім ёсьць мудрасьць з вышыні. З таго часу ты стаўся прапаведнікам Слова Праўды і пацяшыцелем сумных, напісаўшы пра судны дзень.
Пракімен: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх.
Верш. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах рук Ягоных расказвае небасхіл.
Апостал: 1 Кар. 4:9-16
Алілуя: Нябёсы абвяшчаюць славу Тваю, Госпадзе, і цуды Твае - хоры сьвятых.
Верш. Бог праслаўлены ў мностве сьвятых.
Евангельле: Мц 9:9-13
Прычасьнік: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх. Алілуя, алілуя, алілуя. |