Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу...": тры песьні сьвята;
пасьля:
(Тон 4). У міласэрнасьці Тваёй Ты даў уладару
непераможную зброю – пачэсны Крыж Твой, каб з ім ён панаваў праведна на зямлі,
сеяў набожнасьць і заслужыў нябеснае валадарства. Разам з ім славім Твой
чалавекаюбны провід, Збавіцелю душаў нашых.
Як Цар цароў, Уладар уладароў, і Госпад усіх, Ты,
Чалавекалюбча, даў пачэснаму ўгодніку Твайму Канстантыну Саламонаву мудрасьць,
Давідаву лагоднасьць, апостальскую правую веру. Дзеля гэтага славім Твой
чалавекалюбны провід, Ісусе ўсемагутны, Збавіцелю душаў нашых.
Ты, годны памяці Канстантыне, быў першым сярод зямных
уладароў, што прызнаў Хрыста як Бога, Уладара над усімі ўладарамі і Дабрачынца
ўсіх, які дае перамогу. Таму цябе, хрысталюбча, умацаваў на царстве Ісус
Чалавекалюбец, Збавіцель душаў нашых.
Слава...:
Ты, слаўны Канстантыне, атрымаў багатыя дары ад Бога і добра
іх выкарыстаў: прасьветлены промнямі Сьвятога Духа ў хрышчэньні, ты быў
непераможны сярод уладароў і аддаў дзяржаву і твой стольны горад у дары Творцу
твайму. Цяпер, маючы сьмеласьць у Хрыста Бога, не пераставай маліць Яго, каб Ён
дараваў усім, што сьвяткуюць памяць тваю, адпушчэньне правінаў і веліч
зьмілаваньня.
Цяпер...: сьвята
Вершапесьні сьвята
Адпушчальны трапар (тон 8).
Убачыўшы на небе знак Крыжа Твайго і, падобна Паўлу, атрымаўшы пакліканьне не ад
людзей, апостал Твой сярод уладароў сталіцу сваю пад апеку Тваю аддаў: збаўляй
жа яе і ўвесь сьвет малітвамі Багародзіцы, адзіны Чалавекалюбча.
Літургія
Трапар сьвятога: Убачыўшы на небе знак...
Кандак (тон 3):
Сёньня Канстантын разам з маці сваёй Аленай паказваюць усім пачэснае дрэва
крыжовае – сорам і ганьбу для тых, што ня вераць, а для верных зброю на
супраціўнікаў: дзеля нас зьявіўся вялікі і непераможны знак. |