Галоўная > Кнігі Новага Закону > Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова
Другі суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова22 сакавіка 2011. |
|
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Старшы - абранай спадарыні а дзеткам ейным, каторых я люблю ў праўдзе, і ня толькі я адзін, але й усі, што пазналі праўду, 2 Дзеля праўды, што трывае ў нас і будзе з намі на век: 3 Хай будзе з вамі ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а ад Спадара Ісуса Хрыста, Сына Айцовага, у праўдзе й міласьці. 4 Я вельма ўсьцешыўся, што знайшоў зь дзетак тваіх ходзячых у праўдзе, як мы адзяржалі расказаньне ад Айца. 5 I цяпер прашу цябе, cпадарыня, не як новае расказаньне пішучы тэ, але тое, што маем ад пачатку, каб мы мілавалі адно аднаго. 6 А гэта міласьць, каб мы хадзілі подле раcказаньняў Ягоных. Гэта - тое расказаньне, каторае вы чулі ад пачатку, каб хадзілі ў ім. 7 Бо шмат спадманцоў вышлі ў сьвет, яны не вызнаваюць Ісуса Хрыста, прышлага ў целе. Такі - спадманец а антыхрыст. 8 Глядзіце сябе, каб вы ня страцілі таго, над чым працавалі, але адзяржалі супоўную адплату. 9 Кажны, хто выступае і ня трывае ў навуццы Хрыстовай, ня мае Бога; хто трывае ў гэтай навуццы, мае Айца й Сына. 10 Калі хто прыходзе да вас і ня прыносе гэтае навукі, ня прыймайце яго да дому і ня вецьце яго; 11 Бо хто веце яго, тый мае ўчасьце ў нягодных учынках ягоных. 12 Шмят чаго маю вам пісаць, але не хачу на паперы чэрняю, а спадзяюся прыйсьці да вас і гукаць вуснамі да вуснаў, каб радасьць наша была супоўная. 13 Здароваюць цябе дзеткі твае абранае сястры.Вярнуцца назад |