Галоўная > Кнігі Новага Закону > Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха


22 сакавіка 2011.
Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Цімоха

 

01020304

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Паўла, з волі Божае апостал Ісуса Хрыста, подле абятніцы жыцця ў Хрысту Ісусу, 2 Цімоху, любоваму дзяцяці: ласка, міласэрдзе, супакой ад Бога Айца а Хрыста Ісуса, Спадара нашага.

3 Дзякую Богу, Катораму служу ад прабацькоў з чыстым сумленьням, як штачасна ўспамінаю цябе ў маленьнях сваіх ноч і дзень, 4 Жадаю бачыць цябе, успамінаючы сьлёзы твае, каб імне напоўніцца радасьцяй, 5 Успамінаючы шчырую веру тваю, што была ўперад у бабулі тваёй Лоідзе і ў матцы тваёй Еўніццы, і я пераканаўшыся, што і ў табе.

6 3 гэтае прычыны дамяняю табе разьдзьмухаваць поламя дару Божага, каторы ў табе пераз узлажэньне рук маіх; 7 Бо даў нам Бог духа ня боязьні, але магутнасьці а міласьці а самавалоданьня. 8 Дык не саромся сьветчаньня Спадара нашага ані мяне, вязьня Ягонага; але цярпі з Дабравесьцяй подле магутнасьці Божае, 9 Каторы спас нас і пагукаў нас сьвятым пагуканьням ня подле ўчынкаў нашых, але подле собскага замеру Свайго і ласкі, данае нам у Хрысту Ісусу перад вечнымі часамі, 10 А выяўленае цяпер зьяўленьням Спаса нашага Ісуса Хрыста, Каторы памярцьвіў сьмерць і вынес на сьвятліню жыцьцё і нераскладальнасьць пераз Евангелю, 11 Да каторае я прызначаны за агалашэньніка а апостала а вучыцеля народаў.

12 3 гэтае прычыны я й цярплю гэта; але не саромлюся. Бо я ведаю, у каго я ўверыў, і я пераканаўшыся, што Ён дуж захаваць задатак мой аж да тога дня.

13 Моцна дзяржыся зразы здаровых слоў, што ты чуў ад мяне ў веры а міласьці, каторыя ў Хрысту Ісусу. 14 Сьцеражы добры задатак, давераны Духам Сьвятым, Каторы жыхара ў нас.

15 Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсі аскія, з каторых Фіґель а Гэрмаґен. 16 Няхай Спадар зьмілуецца над домам Анісіфаровым, бо ён часта чырсьцьвіў мяне і не сароміўся зялезаў маіх, 17 Але, прыбыўшы да Рыму, рупна шукаў мяне і знайшоў. 18 Хай дасьць яму Спадар знайсьці міласэрдзе ў Спадара таго дня; а колькі ён служыў у Ефесе, ты вельма добра ведаеш.

01020304


2 Дык, дзяцё мае, мацуйся ў ласцы, каторая ў Хрысту Ісусу; 2 I што чуў ад мяне ў прытомнасьці шмат сьветак, давер верным людзём, каторыя былі б здольныя і іншых навучаць.

3 Цярпі болі, як добры жаўнер Ісуса Хрыста. 4 Ніякі жаўнер не мяшаецца ў справы жыцьця, каб угадзіць таму, хто запісаў яго за жаўнера. 5 I калі хто дужаецца, яму не даюць вянка, калі ня дужаецца праўна. 6 Ралейніку, каторы працуе, належыцца першаму паспытацца пладоў.

7 Скумай тое, што я кажу, бо Спадар дасьць табе зразуменьне ўсяго.

8 Памятуй Ісуса Хрыста з насеньня Давідавага, ускрэслага зь мертвых подле мае Дабравесьці, 9 У каторай я цярплю аж да путаў, як ліхадзей, але Слова Божае ня спутанае. 10 Затым я ўсе цярплю дзеля абраных, каб і яны маглі адзяржаць спасеньне ў Ісусу Хрысту зь вечнай славаю.

11 Слова вернае, бо калі мы памерлі разам ізь Ім, дык будзем таксама жыць разам; 12 Калі церпім, будзем таксама караляваць разам; калі выпераемся, Ён таксама выпрацца нас; 13 Калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Ён ня можа выперціся Самога Сябе.

14 Дамяняй ім гэта, сьветчачы ўрочыста перад Спадаром, каб не сьперачаліся за словы, што бескарыснае, але адно да бураньня слухачых. 15 Сілуйся , каб стаць да Бога ўзумелым работнікам, што ня мае за што сароміцца, рэжучы проста слова праўды. 16 А сьцеражыся сьвецкае пустое чаўпні, бо яна павядзець да большае нязбожнасьці, 17 I слова іхнае, як ганґрэна, будзе мець пажыву. Зь іх ё Гімен а Філіт, 18 Што зблудзілі з дарогі праўды, кажучы, што ўскрысеньне ўжо сталася, і яны пераварачаюць веру некатрых.

19 Цьвярды, адылі, под Божы стаіць, маючы гэтую пячаць: „Спадар знае Сваіх"; і: „Кажны, што мянуе імя Спадарова, няхай адыходзе ад бяспраўя".

20 Але ў вялікім доме ё ня толькі залатое а срэбнае судзьдзё, але таксама дзярвянае а глінянае, некатрыя да сьці, а некатрыя да несьці. 21 Дык, калі хто ачысьціцца ад гэтых, будзе судзіною да сьці, пасьвячаны, карысны Гаспадару, прыгатаваны да кажнага добрага ўчынку.

22 Але ад маладзёнскіх жадлівасьцяў уцякай, а імкніся да справядлівасьці, веры, міласьці, супакою з тымі, што гукаюць Спадара з чыстага сэрца. 23 Ад дурных а ненавуковых сьпярэчак адмаўляйся, ведаючы, што ад іх родзяцца вады; 24 Нявольнік Спадароў ня мае вадзіцца, але быць лагодным да ўсіх, умелым вучыць, выбачным, 25 Лагодна навучаючы спраціўнікаў, ці ня дасьць ім Бог каяты да пазнаньня праўды, 26 Каб яны вывальніліся ад сіла дзявальскага, што ўхапіў іх у сваю волю.

01020304


3 А ведай, што ў вапошнія дні настануць часы цяжкія. 2 Бо людзі будуць самалюбы, грашалюбы, хвалькі, пышкі, блявузґаньнікі, непаслухменыя бацьком, няўдзячныя, несьвятыя, 3 Бяз прыродных нахінаў, няўмольныя, абмоўцы, няўзьдзержлівыя, неміласьціўныя, ня любячыя дабра, 4 Зраднікі, нядбайлыя, надзьмутыя, любячыя балей прыемнасьці, чымся любячыя Бога, 5 Што маюць хормы набожнасьці, але адракліся сілы яе. Адварачайся ад іх.

6 Бо з гэтых тыя, што лісьлівасьцяй улазяць да дамоў і зводзяць недасьціпныя жанкі, ацяжараныя, грахамі, воджаныя рознымі жадлівасьцямі, 7 Што заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да супоўнага пазнаньня праўды.

8 Вось жа, як Янн а Ямра працівіліся Масею, так і гэтыя працівяцца праўдзе, людзі папсаванага розуму, распусныя ўзглядам веры. 9 Але яны далёка не пасунуцца наперад, бо дурнота іхная выявіцца ўсім, як гэта сталася і з гэнымі.

10 Але ты дакладна пайшоў за імною навукаю, паступкам, заданьням, вераю, цярплівосьцяй, міласьцяй, трывалкосьцяй, 11 Перасьледаваньнямі, цярпеньнямі, што стрэліся імне ўв Антыёсе, Іконі, Лістрах, таковыя перасьледаваньні я ператрываў, і з каторых усіх Спадар выбавіў мяне.

12 I запраўды ўсі, што зычаць набожна жыць у Хрысту Ісусу, будуць перасьледаваны. 13 А нягоднікі а ашуканцы будуць мець дасьпех у ліху, ашукуючыя й ашукаваныя.

14 А ты трывай у тым, чаго навучыўся, і ў чым ты пэўны, ведаючы, у каго ты навучыўся, 15 I што з маленства ты знаеш Сьвятыя Пісьмы, каторыя могуць цябе ўчыніць мудрым да спасеньня вераю ў Хрыста Ісуса. 16 Кажнае Пісьмо натханае Богам і карыснае да вучэньня, да вінаваньня, да паправы, да навучаньня ў справядлівасьці, 17 Каб людзіна Божая была дасканальная, супоўна прыгатаваўшыся да кажнага добрага ўчынку.

01020304


4 Урочыста паручаю табе перад Богам а Хрыстом Ісуеам, Каторы будзе судзіць жывых і мертвых у зьяўленьню Сваім і ў гаспадарстве Сваім: 2 Агалашай слова, будзь упорысты ўпару і вонках пары, вінуй, гань, захочуй із ўсёй цярплівосьцяй і навукаю.

3 Бо прыйдзе час, калі здаровае навукі ня сьцерпяць, але подле собскіх жадаў сваіх, маючы сьвярбячыя вушы, будуць набіраць сабе вучыцеляў; 4 I адвернуць вушы свае ад праўды, і зьвернуцца да байкаў.

5 Але ты будзь цьвярозы ў вусім, цярпі атугі, рабі работу евангелістага, паўні службу сваю.

6 Бо я ўжо выліваны, і пара адходу майго настала. 7 Я бег у добрых выперадках, бег скончыў, веру захаваў. 8 Адгэтуль карона справядлівасьці адкладзена імне, каторую дасьць імне Спадар, справядлівы Судзьдзя, таго дня; і не адно імне, але таксама ўсім, што ўлюбілі зьяўленьне Яго.

9 Сьпяшайся прыйсьці да мяне ўборзьдзе. 10 Бо Дзімас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў да Салуня, Крыськент да Ґаляты, Ціт да Далматы; 11 Адзін Лука з імною. Марку вазьмі й прывядзі із сабою, бо ён імне патрэбны да службы. 12 А Тыхіка я паслаў да Ефэсу.

13 Як пойдзеш, прынясі ахілім, каторы я пакінуў у Троадзе ў Карпы, і зьвіткі, асабліва скураныя.

14 Аляксандра катляр шмат ліха ўчыніў імне. Няхай яму Спадар адплаце подле ўчынкаў ягоных. 15 Сьцеражыся яго й ты, бо ён вельма працівіўся словам нашым.

16 У часе першае абароны мае нікога ня было з імною, але ўсі мяне пакінулі. Няхай ім не залічыцца гэта! 17 Але Спадар стаяў ля мяне і даў імне змогу, каб перазь мяне агалашэньне было поўна зроблена, і ўсі народы пачулі; і я быў вывальнены зь лявінае ляпы. 18 Выбаве мяне Спадар ад кажнага нягоднага ўчьінку і захавае мяне да нябёснага гаспадарства Свайго. Яму слава на векі вякоў. Амін.

19 Паздаровай Прыску а Аквілу і дом Анісіфараў. 20 Ераст застаўся ў Корынце, а Трахіма я пакінуў у Мілеце хворага.

21 Пабарзьдзі прыйсьці да зімы. Здароваюць цябе Еўвул а Пуд а Лін а Кляўда а ўсі браты.

22 Спадар Ісус Хрыстос із духам тваім. Ласка з вамі. Амін.
Вярнуцца назад