Галоўная > Кнігі Новага Закону > Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян


22 сакавіка 2011.
Другі ліст сьвятога Паўлы апостала да Салунян

 

010203

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Юлія Мацук
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 Паўла а Сілван а Цімох - царкве Салунскай у Богу, Айцу нашым, а Спадару Ісусу Хрысту: 2 Ласка вам а супакой ад Бога, Айца нашага, а Спадара Ісуса Хрыста.

3 Мы маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, браты, як належа, бо вера ваша вельма расьцець, і міласьць кажнага з усіх вас аднаго да аднаго множыцца; 4 Так што мы самы хвалімся вамі ў цэрквах Божых трывалкосьцяй вашай і вераю ў вусіх перасьледаваньнях а атугах, каторыя вы пераносіце. 5 Гэта яўны довад справядлівага суду Божага, каб вы былі годныя гаспадарства Божага, дзеля каторага церпіце. 6 Бо запраўды справядліва ў Бога адплаціць немарасьцяй тым, каторыя вас немарасьцяць, 7 А вам, немарашчаным, супачынак із намі ў часе зьяўленьня Спадара Ісуса зь неба, з ангіламі магутнасьці Ягонае,

8 У палаючым агню, імсьцячыся тым, каторыя ня знаюць Бога, і тым, каторыя не паддаюцца Дабравесьці Спадара нашага Ісуса Хрыста, 9 Каторыя будуць плаціць кару вечнае загубы, ад віду Спадаровага і ад славы магутнасьці Ягонае, 10 Як Ён прыйдзе таго дня ўславіцца ў сьвятых Сваіх, і захопяцца Ім усі верачыя, бо паверылі сьветчаньню нашаму вам.

11 Дзеля гэтага мы заўсёды молімся за вас, каб Бог наш учыніў вас годнымі пагуканьня і споўніў усе зычэньне дабрыні і ўчынак веры ў магутнасьці, 12 Так што ўславіцца імя Спадара нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, подле ласкі Бога нашага а Спадара Ісуса Хрыста.

010203


2 Цяпер жа, браты, просім вас прыходам Спадара нашага Ісуса Хрыста і зьберцям нашым да Яго. 2 Не сьпяшайцеся хістацца ў розуме сваім або трывожыцца ані ад духа, ані ад слова, ані ад лісту, бы ад нас, быццам дзень Хрыстоў настаець. 2 Няхай ніхто ня ізводзе вас ніякім парадкам, бо гэтага ня будзе, пакуль ня прыйдзе ўперад адступленьне і не аб'явіцца чалавек бяспраўя, сын загубы, 4 Што працівіцца й вывышаецца над усе, менаванае Богам, альбо годнае кланяньня, ажно ён сядзе ў доме Божым, прыдаючыся Богам.

5 Ці ня памятуеце, што, будучы яшчэ з вамі, я казаў вам гэта? 6 I цяпер вы ведаеце, што зьдзержуе аб'явіцца яму ў сваім часе. 7 Бо тайна бяспраўя ўжо дзее, адно там ё тый, хто цяпер узьдзержуе, пакуль ня будзе ён вонках асяродку. 8 I тады аб'явіцца бяспраўнік, каторага Спадар Ісус заб'ець духам вуснаў Сваіх і зьнішча зьяўленьням зыркага прыходу Свайго.

9 Таго, бяспраўніка прыход, подле дзеяньня шайтана, будзе з усёй сілаю а знакамі а чудосамі манлівымі 10 А з усёю несправядліваю ашукаю гінучых, бо не прынялі міласьці праўды, каб спасьціся. 11 I за гэта пашлець ім Бог дзеяньне абмылы, каб верылі мане, 12 Каб былі засуджаны ўсі, каторыя ня верылі праўдзе, але ўпадабалі несправядлівасьць.

13 Мы ж маем заўсёды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Спадаром браты, што Бог ад пачатку абраў вас да спасеньня ў пасьвячэньню Духа і ў веры праўды. 14 Да гэтага Ён пагукаў вас Дабравесьцяй нашай да дасягненьня славы Спадара нашага Ісуса Хрыста. 15 Дык, браты, стойце й дзяржыце паданьні, каторых вы навучаны або словам або лістам нашым.

16 Сам жа Спадар наш Ісус Хрыстос а Бог і Ацец наш, што ўмілаваў нас і даў вечную пацеху а добрую надзею ласкаю, 17 Хай пацеша сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кажным добрым учынку й слове.

010203


3 Наапошку, маліцеся, браты, за нас, каб Слова Спадарова шырылася і ўславілася запраўды, як і ў вас; 2 I каб нам збавіцца ад нягодных а благіх людзёў, бо ня ў вусіх вера. 3 Але верны Спадар, Каторы ўмацуе вас і ўсьцеражэць ад злога. 4 А мы пераканаўшыся ў Спадару ўзглядам вас, што вы робіце і будзеце рабіць, што мы расказуем. 5 А Спадар хай ськіруе сэрцы вашыя да міласьці Божае і да цярплівосьці Хрыстовае.

6 Расказуем жа вам, браты, імям Спадара нашага Ісуса Хрыста, каб вы адступалі ад кажнага брата, дзяньгубна жывучага, а ня подле паданьня, што вы прынялі ад нас, 7 Бо вы самы ведаеце, як маеце пераймаць у нас, бо мы ня жылі дзяньгубна ў вас, 8 Ані елі хлеба ў каго з вас дарма, але ў гарапашнасьці а натузе працавалі ноч і дзень, каб не цяжарыць каго з вас; 9 Не каб мы ня мелі права, але каб самых сябе даць вам за зразу, каб вы пераймалі ў нас.

10 Бо й як мы былі ў вас, дык расказалі гэта: калі хто ня хоча працаваць, тый ня еж. 11 Бо чуем, што некатрыя ў вас жывуць дзяньгубна, нічога ня робяць, а мітусяцца. 12 Вось жа, такім расказуем і навучаем Спадаром Ісусам Хрыстом, каб моўчыкам робячы, елі хлеб свой.

13 Вы ж, браты, не слабянейце, добра робячы. 14 Калі ж хто не паслухае слова нашага гэтым лістам, таго зацемце і не ўзаемцеся зь ім, каб ён засароміўся. 15 Ня майце, адылі, яго за непрыяцеля, але дамяняйце, як брата.

16 Сам жа Спадар супакою дасьць вам супакой заўсёды на кажнай сьцежцы. Спадар із усімі вамі.

17 Здарованьне маёй рукою Паўлавай, каторая ё знакам у кажным лісьце; гэтак я пішу:

18 Ласка Спадара нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі.
Вярнуцца назад